2020 год. Каронавірус. Мой захварэўшы дзед і тая хлусня ад лекараў і вертыкалі ўлады з якой я сутыкн…

2020 год. Каронавірус. Мой захварэўшы дзед і тая хлусня ад лекараў і вертыкалі ўлады з якой я сутыкнуўся, сталі апошнім пазлам у маёй карціне светапогляду на рэжым Лукашэнкі.

На пачатку траўня 2020 для мяне пачаўся этап майго асабістага пратэста супраць хлусьні рэжыма Лукашэнкі, якая пранікла ва ўсе галіны жыцьця беларускага грамадства.

Арышты кандыдатаў у прэзідэнты, фальсіфікацыя выбараў, катаваньні беларусаў – сталі толькі дадатковымі матывамі для барацьбы.

А пры чым тут Расея?

Пуцін падтрымаў неканстытуцыйны захоп улады рэжымам Лукашэнкі. Менавіта гэты момант яшчэ не зрабіў для мяне Расею канчаткова ворагам, але тое, што Расея далёка не сябр нам, беларусам, стала для мяне відавочна. Пры гэтым нейкі час я яшчэ цешыў сябе надзеяй, што Расея зменіць сваё стаўленьне да рэжыма Лукашэнкі і зойме бок беларускага народа.

Я памыляўся, бо яшчэ не лічыў Расею імперыяй, якой няма справы да лёсу асобнай суседняй нацыі, калі гэта супярэчыць яе імперскім неўтаймаваным жаданьням.