Фальклорны калектыў «Світанак» з вялікай радасцю прыняў удзел у святочным віншаванні з нагоды 5-годдзя Фонду Dapamoga. Гэтая дата — сведчанне таго, колькі дабра, падтрымкі і надзеі фонд падарыў людзям за гэты час. Нашыя песні, танцы і добры настрой сталі часткай агульнага свята, дзе панавала цеплыня і шчырасць. Дзякуй Фонду за працу і адданасць!