Конкурс на персанальную выставу Variazioni sul visibile | #Італія→ linea project прымае заяўкі на пе…

Конкурс на персанальную выставу Variazioni sul visibile | #Італія

→ linea project прымае заяўкі на персанальную фотавыставу ў прасторы linea (16 м² + вялікая вітрына на цэнтральную вуліцу, якая дазваляе працаваць з гарадскім кантэкстам) у межах праграмы Variazioni sul visibile: ідэнтычнасці, целы і рэпрэзентацыі сябе.

Для каго: #фатографы/-кі і візуальныя мастакі/-чкі (дакументальная, канцэптуальная, эксперыментальная фатаграфія, у тым ліку з выкарыстаннем іншых медыя — відэа, гук, перформанс). Адкрыта як для пачаткоўцаў, так і для mid-career творцаў.

Тэма: даследаванне ўзаемаадносін паміж ідэнтычнасцю, целам і візуальнай рэпрэзентацыяй. Фатаграфія тут разглядаецца не толькі як мастацкі медыум, але і як культурна-палітычны інструмент, які ўплывае на канструяванне сябе і калектыўнага ўяўлення.
Прапануецца:
– Ганарар 450 EUR
– Падтрымка ад куратара/-кі і арганізацыі
– Бюджэт на вытворчасць і друк да 400 EUR
– Камунікацыя і прома
– Вяртанне выдаткаў на падарожжа і пражыванне для адкрыцця да 150 EUR.

Ддл: 10 верасня.
Даведацца больш у PDF.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!