Яшчэ 8 красавіка 2023 прыехаў да нас у Раскошнае Д(жон) з Ваяром. Па словах Д(жона) Курсант растроен…

Яшчэ 8 красавіка 2023 прыехаў да нас у Раскошнае Д(жон) з Ваяром. Па словах Д(жона) Курсант растроены, дэмаралізаваны: снарады – невядома калі будуць. Кажа, што будзем рыць акопы ў зоне баявых дзеяньняў, каб справа нейкая была пакуль няма снарадаў.

“Дык можна бліндаж выкапаць. Патрэніравацца”, – прапанаваў я. Але ўзнікла пытаньне: дзе тут узяць бярвеньне для перакрыцьця.

Стопку бярвеньня мы бачылі на выездзе з сяла Раскошнае. Але экспрапрыіраваць яго было неяк няёмка.

І вось сёньня, 19 красавіка, Кусь, Ваяр і Г(ур) капаем зямлю пад бліндаж. Г(ур) больш кіруе, чым працуе – у яго ёсьць аргумент: ён з Воскарам і З(ёлкай) капалі ўчора.

Густы нізкарослы пералесак раёне сяла Ступачкі. Дажджыць. Да фронта менш за кілометр. Данбаская зямля тут без камянёў, але шчыльная і цягучая як пластылін – цяжка пускае ў сябе штык лапаты.

Міма нас па грунтовай дарозе ў бок рускіх праехаў украінскі танк. Ён хутка адпрацаваў боекамплект па рускім і тым жа шляхам, праз нас, вярнуўся ў тыл.

Стаміўшыся за дзень землякопчай працы, падвячоркам мы вярнуліся ў распалажэньне.

Гэта былі апошнія нашыя дні на баявым. Бліндаж быў скончаны ўжо нашымі зменшчыкамі: Г(ідрай), Бахусам і іншымі. Зрэшты рэшт яны выкарысталі тое бярвеньне, што ляжала на выяздзе з сяла Раскошнае. Яго якраз хапіла на два накаты.