Натхнёны аповедам Ваяра і ўласнымі ўспамінамі з дзяцінства, я вырашыў знайсьці свойскае малако ў сял…

Натхнёны аповедам Ваяра і ўласнымі ўспамінамі з дзяцінства, я вырашыў знайсьці свойскае малако ў сяле Раскошным.

Прайшоўся па сялу. Запытаў у мясцовых у каго можна набыць яго. Мне ўказалі на крайні дом у канцы вуліцы.

Я зайшоў у двор. На лай прыкутай на ланцуг сабакі гаспадыня дома адчыніла дзверы.

За ёй стаяла другая жанчына, можа дачка. Абедзьве былі недагледжаныя, як і сама іхняя хата.

Малако ў іх было. Праз кароткі час я абмяняў грыўны на 1,5-літровую пластыкавую бутэльку халоднага, пэўна з лядоўні, малака. Трошкі большы кошт, чым у краме.

– Только бутылку верните, – папрасіла жанчына, перадаючы мне са сваіх заскарузлых ад бруду рук, бутэльку малака.

Вярнуўшыся да хаты, мы паспрабавалі тое халоднае малако. Нясмачнае. Не здзіўлюся, калі яго разбавілі.

Больш мы яго не пілі, карыстаючыся малаком альбо вяршкамі са звычайнай крамы.