Рэзідэнцыя Shaping Light ад Braunschweig | #Германія→ TU Braunschweig прымае заяўкі на арт-рэзідэнцы…
→ TU Braunschweig прымае заяўкі на арт-рэзідэнцыю Shaping Light у межах Science and Art Lab. Праграма аб’ядноўвае мастацтва і навуку, прапаноўваючы маста(ч)кам магчымасць даследаваць тэмы фатонікі, паўправадніковых тэхналогій і мікраэлектронікі праз сумесную працу з навукоўцамі Nitride Technology Center (NTC) і Laboratory for Emerging Nanometrology (LENA).
Калі: 3 месяцы у перыяд восень 2025 – зіма 2026, канкрэтныя даты абмяркоўваюцца.
Прапануецца:
– Ганарар 2400 EUR (брута) у месяц + пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне
– Вытворчы бюджэт 3500 EUR (брута)
– Доступ да лабараторый і тэхналагічнага абсталявання
– Супрацоўніцтва з даследчай камандай (80+ удзельнікаў/-ц)
– Кантакт з Hochschule für Bildende Künste Braunschweig
– Публічныя мерапрыемствы (лекцыя, прэзентацыя і інш.).
Instagram | Facebook | Падтрымаць!