Выхад з матрыцы.
Адзін з повадаў публікацыі гэтага паста – просьба майго сябра са Львова Юрася аб набыцьці тэлефона: https://www.facebook.com/share/p/1AifKAezma/
Пару месяцаў таму набыў тэлефон. Шукаў кампактны па памерах, не занадта дарагі і з добрай батарэяй.
Не знайшоў.
З тых, што падабаюцца – каштавалі ад 650 еўра (бюджэт закладаў ад 600 да 900 еўра), але і яны мелі батарэю ніжэй за тую ёмкасьць якой мне гарантавана будзе хапаць на содні карыстаньня без зарадкі праз год.
Разглядаў пазамінулыя версіі айфона. З плюсаў – памер, які я жадаў. З мінусаў: батарэя жадала быць больш трывалай. І, галоўны мінус айфона для мяне, адсутнасьць беларускай мовы.
У выніку выбраў бюджэтны і з больш-менш трывалай батарэяй тэлефон: Xiaomi redmi note 14. Па маіх падыходах – лапата яшчэ тая (памер хацелася б меншы), але батарэя трымае добра. Нават з тым, што я карыстаюся рэжымам зберажэньня батарэі (пры ім тэлефон зараджаецца на 80 адсоткаў і аўтаматычна адключаецца). З мінусаў, акрамя памера, заўважыў, што тэлефон, часам, сам завяршае галасавы выклік.
Кошт Xiaomi redmi note 14 усяго 249 еўра.
Пасля набыцьця і карыстаньня адчуў сябе быццам выйшаўшым з матрыцы: гэта калі маркетолагі нам навязваюць новыя мадэлі тэлефонаў па завышаных коштах. А добра працуючыя старыя па прыемлемым кошце здымаюцца з вытворчасьці.
Так, дарэчы, чаму я не шукаў якасную камеру? Бо маю якасны фотаапарат на асаблівыя выпадкі.
На фота: Xiaomi 12X, які быў у мяне да гэтага з чэрвеня 2022. Ён прайшоў са мной усё баявыя падчас маёй другой кадэнцыі ва Украіне. Толькі падчас бою пад Гуляй поле 03 кастрычніка 2022 трэснуў корпус, а праз год і шкло ў кутку экрана, што, дарэчы, не замінала яго выкарыстоўваць. Памяняў з таго, што праз тры гады батарэя пачала патрабаваць зарадкі 3-4 разы на дзень. А арыгінальнай батарэі для замены я не знайшоў.