Пасля блізкага прылёту, ужо стоячы пад бервяным навесам ля самага ўвахода ў бліндаж я заўважыў, што …

Пасля блізкага прылёту, ужо стоячы пад бервяным навесам ля самага ўвахода ў бліндаж я заўважыў, што на падзертай далоні сабралася кропля крыві.

– Руку разадраў аб нешта, – агучыў я Ваяру і Бачы.
– “Ц(ёмная)*, я “300””! – у наступную хвіліну пажартаваў я, паднесшы да вуснаў рацыю, што трымаў ў руцэ.
Лангетку для перадачы я наўмысна не націскаў.

Бачылі б вы выразы твараў Ваяра і Бачы! На нейкае імгненне яны не зразумелі, што гэта жарт.
“Нясмешныя ў цябе жарты, Кусь!” – літаральна чыталася на тварах маіх пабрацімаў.

(* Ц(ёмная) – пазыўны нашай дзяўчыны-парамедыка)

05 красавіка 2023, Мінькіўка