ЗВАРОТ АБ ПЕРАДАЧЫ 1,5% ПАДАТКУ НА ПАДТРЫМАННЕ ПРАСТОРЫ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ У ВАРШАВЕДарагія сябры й прыхі…

ЗВАРОТ АБ ПЕРАДАЧЫ 1,5% ПАДАТКУ НА ПАДТРЫМАННЕ ПРАСТОРЫ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ У ВАРШАВЕ

Дарагія сябры й прыхільнікі!
Штогод тысячы беларусаў вымушаны пакідаць сваю краіну, ратуючыся ад перасьледу й адсутнасьці свабоды. У Польшчы многія знаходзяць бясьпечны прытулак, але каб пабудаваць новае жыцьцё, патрэбныя ня толькі праца й дах над галавой, але й месца, дзе можна зьбірацца, размаўляць на роднай мове, падтрымліваць культуру й аказваць адзін аднаму дапамогу.

Мы зьвяртаемся да вас з просьбай падтрымаць нашу ініцыятыву па захаваньню прасторы для сустрэч беларусаў у эміграцыі.

Перадаўшы 1,5% свайго падатку, вы дапаможаце нам ладзіць майстар-клясы, культурныя вечарыны й группы падтрымкі. Кожны злоты мае вялікае значэньне й дапамае ствараць адчуваньне дому па-замежамі Беларусі.

ЯК ПЕРАДАЦЬ 1,5% ПАДАТКУ Ў ДЭКЛЯРАЦЫІ PІT?

Абярыце арганізацыю грамадзкай карысьці (OPP) з нумарам KRS: 0000418242.

Запоўніце адпаведную форму PІT.

Сыстэма (ці форма) аўтаматычна разьлічыць максымальную суму ў памеры 1,5% ад вашага падатку.

У полі «Cel szczegółowy 1,5%» («Канкрэтная мэта 1,5%») — напішыце «ROBІM.RAZAM» каб ваш унёсак накіраваўся менавіта на гэты праект.

Калі вы пагадзіцеся на перадачу вашых дадзеных (неабавязкова),
імя, прозьвішча, адрас, то OPP будзе інфармаваць пра сваю дзейнасьць.

Не забудзьцеся падпісаць дэклярацыю (у папяровым выглядзе) альбо падцьвердзіць электронную (праз Profіl Zaufany ці e-PІT).

Мы шчыра дзякуем за любую дапамогу — за добрае слова, за распаўсюд інфармацыі пра нашую ініцыятывусярод сяброў і, найперш, за фінансавую падтрымку праз пералічэньне 1,5% падатку. Дзякуючы гэтаму мы можам ня толькі дзейнічаць цяпер, але й плянаваць будучыню, у якой кожны беларус знойдзе ў Польшчы бясьпечнае й гасьціннае месца.

Адрас: pl. Konstytucji, 6
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam