Медалі на вайне
Частка 1
Да вайны я з большай павагай адносіўся да вайсковых узнагарод.
Восенню 2022-га года мае меркаванне змянілася. Тады два нашых хлопца атрымалі ўзнагароды за “першы” Лісічанск (пачатак чэрвеня 2022-га). Іх атрымалі тыя хто нічым ў тым выяздзе не вызначыўся.
Першы хлопец на той момант сыйшоў з палка, а другі шчыра пракаментаваў: “Хлопцы, халера яго ведае як я трапіў да ўзнагароджання”. (Забягаючы наперад скажу, што той медаль можна лічыць завочным, бо зараз ен яго варты).
З тых часоў і з’явілася ў мяне жаданне апісаць гэту тэму. А зараз з’явіўся повад – узнагарода.
Я бачу два крытэрыя, якія ўплываюць на каштоўнасьць узнагароды:
Першы – ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ўзнагароды
Другі – ЗА ШТО ВЫДАНА ўзнагарода (павінен быць наградны ліст ці нешта да яго падобнае)
ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ўзнагароды:
Узнагароды на вайне дзеляцца на 4 катэгорыі:
1. Заслужаныя
2. Незаслужаныя
3. Недаацэненыя
4. Невыдадзеныя
У спорце цяжка ўявіць, што спартовец, прыйшоўшы трэцім, атрымае золата, а першы не атрымае нічога. На вайне гэта, нажаль, мае месца.
І так адбываецца даволі сістэматычна.
Скажу так, што нават не медаль сам па сабе перастае быць каштоўным.
Абясцэньвае медалі бязглуздая і безсістэмная іх выдача альбо выдача іх не па прынцыпу заслуг, а па прынцыпу сімпатый/ антыпатый.