СПГ-9. Дзень, калі мы ледзь не забілі Ваўкалака (аповед 3)Памылка, якая ледзь не каштавала жыцця- Са…

СПГ-9. Дзень, калі мы ледзь не забілі Ваўкалака (аповед 3)
Памылка, якая ледзь не каштавала жыцця

– Сапог, стоп огонь! – пачулі мы па рацыі крык Ваўкалака, пасля напружаннага чакання вынікаў нашага стрэлу. – Снаряд разорвался около нас!

Пасля, са слоў Ваўкалака, мы даведаліся, што прыляцела ў 10 метрах ад яго. Цудам ніхто з нашых не быў пашкоджаны.

– Мы работали по корректировке К(ажана), – перадаў па рацыі Д(жон).

– К(ажан), стоп корректировка! – данесся з рацыі голас Ваўкалака.

На гэтым наша праца была на нейкі час прыпынена. Вынікамі яе мы былі, мякка кажучы, не задаволены.

Пасля па рацыі перадалі, што К(ажан) атрымаў параненне. Карэктыроўку прыняў на сябе В(ол).

Не, мы не былі задаволены параненнем К(ажана) – мы былі вельмі задаволены, што ен перастаў нас карэгаваць.

Забягаючы наперад, адзначу, што К(ажан), пасля таго паранення, так і не вярнуўся на баявыя.