СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 4)”Наш” двор (частка 2)Двор. Паверх жвіра ен быў засланы а…

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 4)
“Наш” двор (частка 2)

Двор. Паверх жвіра ен быў засланы аскепкамі бітай цэглы. Яшчэ больш было бітага шыферу.

Шэрага колеру сабачая будка без сабакі сустракала нас на ўваходзе. Шкло было разбіта. Уваходная дзвер у дом хоць і была скасабочана ад узрыўной хвалі, але сваю функцыю выконвала – была зачынена.

Над намі віселі гронкі буйнога фіялетавага вінаграду. Яго ніхто не сабраў восенню. Ен быў падмерзшы і часткова пераўтвораны на рызынкі. Выглядаў ен не апетытна – жадання паспрабаваць яго не ўзнікала.

У калітку, цяжка дыхаючы, забег Р(ыгор). Ен пачаў у падрабязнасьцяхраспавядаць Мышу пра нашы пошукі лаза.

Я прайшоў у глыб двара. За кутом прыбудовы ўбачыў Б(урага). Той на кортках даставаў з заплечніка свой дрон.

– Дрон, – папярэдзіў я хлопцаў, пачуўшы ў паветры гук дрона. Чый ен быў – не вядома. А правіла на вайне простае: НЕ ВЕДАЕШ ЧЫЙ ДРОН – УСПРЫМАЙ ЯГО, ЯК ВАРОЖЫ.

Мы схаваліся пад памост металевай лесвіцы, што вяла да зачыненых дзвярэй падстрэшша.