Вітаем!
Гэта штотыднёвы выпуск навін.
Мед рота Палка на мінулым тыдні працягвала працаваць на даверанным накірунку фронта. Эвакуацыйныя каманды аказвалі падтрымку баявым падраздзяленням.
БПЛА батальёну «Літвін» пад час аэравыведкі выявіла шэраг цэлей. У тым ліку: дзесяць укрыццёў, перадавы стабілізацыйны пункт, да 30 адзінак пяхоты, палявы склад паліва ворага. Карэгавала агонь мінамётаў, ствольнай артылерыі, дронаў-камікадзэ па гэтым цэлям.
Мінамётчыкі батальёну «Літвін» прыкрывалі паспяховы штурм сумежных падраздзяленняў на варожыя пазіцыі. Прыцэльным вагнём быў знішчаны супрацьтанкавы гранатамёт, ліквідаваныя некалькі адзінак варожай пяхоты.
Падраздзяленне агнявой падтрымкі батальёну працягвалі ўтрымліваць пазіцыі на перадавой.
Палкавое БПЛА імя Мікіты Крыўцова на мінулым тыдні займалася аэраведкай і пошукам цэлей для знішчэння. Пад час аэравыведкі было знойдзена некалькі месц скаплення варожай жывой сілы, бліндажы і два мінамёта акупанта. Па знойдзеным цэлям быў нанесены агнявы ўдар мінамётам. У выніку было знішчана больш за 20 адзінак жывой сілы. Таксама па жывой сіле ворага былі выкананы скіды самаробных боепрыпасаў з дрона. У выніку чаго вораг панёс страты. Таксама была знойдзена штурмавая група акупанта. Мінамётны разлік БПЛА сумесна з разлікам батальёна «Літвін» нанеслі вагнявы ўдар па цэлям. У выніку здэтаніраваў варожы склад БК.
Дарэчы, уся сумма, якая была патрэбна для набыцця дрона і дзвух антэн для патрэбаў БПЛА імя Мікіты Крыўцова, сабрана. Мы дзякуем кожнаму, хто дапамагаў. Разам мы набліжаем перамогу. У хуткім часе ў сацыяльных сетках Палка будзе апублікавана справаздача аб набыцці гэтых рэчэй.
На мінулым тыдні працавалі пяцёркі і мінамётныя разлікі батальёна «Волат». Саперы і медыкі батальёна працягвалі актыўную працу на даверанным накірунку фронта.
Батальён «Вестерн» працаваў сумесна з ваярамі батальёна «Літвін» на ўсходзе. Разам адбівалі штурм ворага.
Страт і параненных на мінулым тыдні няма.
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!