Насамрэч тая пазіцыя называлася не так.
На ўнутранай частцы металёвай брамы перад домам быў нанесены малюнак кошачкі пясочнага колеру з чорнай поўсьцю на галаве і вялікімі вачыма.
Вялікія вочы нагадалі мне Любушку. Між намі было 2000 кілометраў (праз Варшаву).
Гэта была адна з вуліц паўночнай часткі Нью-Ёрка. Чарадой прыватных дамоў яна падымалася на пагорак.
Сапог мы выставілі на тым самым пагорку ў невялікім саду за прыватным домам.
Данбаская гразь цяжкай масай прыляпала да бацінак. Нам прыйшлося выкласьці дошкі, каб не мясіць яе нагамі і, выпадкова, не паслізнуцца.
Арыентырам для стральбы нам стаў электрычны слуп.
З гэтай пазіцыі мы маглі пакрываць агнём усе патрэбныя нам варожыя кропкі.
Гадзіннік паказваў без дзесяці хвілін поўдзень. Наша задача была выканана. Мы знайшлі і падрыхтавалі пазіцыю для нашых зменшчыкаў.
То быў мой апошні дзень у Нью-Ёрку.
Заўтра была ратацыя.
(На фота:
1) Малюнак на браме дома у саду якога мы выставілі сапог, Нью-Ёрк, 28 лютага 2023;
2) Кусь на новай пазіцыі, Нью-Ёрк, 28 лютага 2023)