Кусь і Р(ыгор) шукаюць лаз ў падстрэшша (частка 2)
Нешмалікія рэчы былі разбрасаны па комнатах. Было бачна, што гаспадары з’ехалі, а марадзеры тут ужо пабывалі.
Мы абыйшлі ўсе комнаты, шукаючы лаз у падстрэшша. Але яго не было.
На кухні я заглянуў у шафу з пасудай – калі б знайшоўся чарпак, то ўзяў бы – нам яго не выстачала на кухне С(цяпана) у склепе Часовага Яру: і суп і кашу мы накладалі адным і тым жа чарпаком. Чарпака не было, як і лаза.
– Няма, – падсумаваў я пра лаз.
– Выйдем со двора, – прапанаваў Р(ыгор), бо вуліца магла праглядацца расейскімі дронамі.
– Плюс, – немнагаслоўна адказаў я.
– Тады мо па даху прыбудовы паспрабаваць залезьці ў падстрэшша? – запытаў я.
– Палевно, – адказаў Р(ыгор). – Нас могут заметить.
– Кусь-Кусь, Мышу, – загаварыла рацыя.
– Кусь на сувязі, чую добра,- адказаў я.
– Штосьці знайшлі? – запытаў Мыш.
– Шукаем выйсьце – покуль не можам знайсьці. Шукаем, – адказаў я.
– Давай яшчэ хвілін дзесяць, – адказаў Мыш.
– Плюс-плюс.
З дома вы “выйшлі” праз акно, што вяло ў двор.
– Идем к Мышу, – сказаў Р(ыгор).
– Мыш – Кусю, – выклікаў я Мыша па рацыі.
– Мыш на сувязі, – адказаў Мыш.
– Мыш, вяртаемся да цябе. Выйсьце не знайшлі, – даклаў па рацыі я.
– Плюс-плюс.
Мы выйшлі з надворка. Р(ыгор) па-гаспадарску занес сінюю лаўку на месца і прыкрыў дзвер-уваход у двор.
Перабежкамі мы накіраваліся ў бок скрыжавання. Недзе за ім у двары аднаго з прыватных дамоў быў Мыш з Б(урым).