29-30 лістапада ў Кіеве адбылася Канферэнцыя дэмакратычных сіл Беларусі “Шлях да волі”.
Аляксандр Клачко быў адным з двух прадстаўнікоў віленскага клуба “Ліцвіны” на гэтай канферэнцыі.
Асабістыя ўражанні наконт адкрытай часткі 29 лістапада 2023-га:
Магло быць лепш. Але лепш, чым бы яе не было зусім.
Усе залежыць ад чаканняў ад канферэнцыі. Я бачыў у ё магчымасць сабраць беларусаў у адным месцы і даць магчымасьць пачуць адзін аднаго. Цікава пачуць і даведацца пра “болі”, прапановы і мэты розных беларусаў, а таксама ўкраінцаў, у тым ліку дэпутатаў Вярхоўнай рады.
ПА ВЫНІКАХ ПЕРШАГА ДНЯ КАНФЕРЭНЦЫІ:
– ПКК падпісалі “Мемарандум па выніках канферэнцыі” і “Адозву да народаў свету”;
– прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай (Лябедзька), Аб’яднанага пераходнага кабінета (Манько) і Каардынацыйнай рады (Ягораў) падпісалі дэкларацыю, як фізічныя асобы, бо хтосьці не меў права подпіса ад сваей арганізацыі, а чыйсьці подпіс патрабуе ўзгаднення са сваей арганізацыяй. (Хаця, наколькі вядома, усе арганізацыі прымалі ўдзел у выпрацоўцы выніковага дакумента);
– прадстаўнік “Вольнай Беларусі” (Пазняк, быў па відэасувязі) пагадзіўся падпісаць выніковыя дакументы. Аднак прапанаваў невялікія праўкі па тэксту для разгляда.
– да падпісання выніковых дакументаў далучыліся і асобныя прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў, якія мелі права на подпіс ад сваей суполкі. Іншыя ўдзельнікі ад беларкскіх дэмсіл маюць магчымасьць далучыцца пасля ўзгаднення са сваімі арганізацыямі.
Таксама у канцы гэтага дня канферэнцыі быў падпісаны двухбаковы мемарандум паміж ПКК і “Цэнтрам супрацьдзеяння расейскай агрэсіі”.
https://www.youtube.com/live/AfPT-SzkR-U?si=GGKTQHzuguIs38rn