Беларускія вайсковыя і парамілітарныя арганізацыі ствараюць ЧВК (Часовую вайсковую камісію).Дэкларац…

Беларускія вайсковыя і парамілітарныя арганізацыі ствараюць ЧВК (Часовую вайсковую камісію).

Дэкларацыя аб яе стварэнні была прынятая 30 лістапада 2023-га года на другі дзень Канферэнцыі «Шлях да волі» ў Кіеве. ЧВК аб’яднае мілітарныя і парамілітарныя арганізацыі, што складаюцца з беларусаў.

На чале Часовай вайсковай камісіі стаў Павел “Дзядзька” Шурмей.

Далучыцца да дэкларацыі змогуць усе зацікаўленыя вайсковыя і парамілітарныя арганізацыі да 15 снежня 2023-га года.