«У Бахмуце мне было ня так страшна, як у Беларусі ў 2020»У Кіеве прайшла канферэнцыя, прысвечаная ўг…

«У Бахмуце мне было ня так страшна, як у Беларусі ў 2020»

У Кіеве прайшла канферэнцыя, прысвечаная ўгодкам Слуцкага Збройнага Чыну. Сярод удзельнікаў быў беларускі добраахвотнік Аляксандр «Кусь» Клачко, які падзяліўся сваім вопытам на фронце.

На імпрэзе таксама прысутнічала перакладчыца Наталка Пазняк. Яна падзякавала ўсім беларусам, «якія сталі на бок дабра». Адбылася канферэнцыя ў музеі Рэвалюцыі Годнасці.