Тэма гэтага года – «Штучная эмпатыя». Запрашаюць творцаў, якія выкарыстоўваюць у сваёй працы сродкі і метады анімацыі. Можна даслаць фрагменты альбо гатовыя праекты. Вітаюцца эксперыменты, відэакалажы, генератыўнае #мастацтва і г.д. Пад штучнай эмпатыяй разумеецца сціранне мяжы паміж натуральным і штучным, цікавяць і працы, у якіх даследуецца штучны інтэлект.