Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 6)Як мы страцілі дрон (частка 4)”А дзе Мыш?”, – толькі зар…

*

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 6)
Як мы страцілі дрон (частка 4)


“А дзе Мыш?”, – толькі зараз падумаў я. Яго не было ў зоне бачнасьці.

– Мыш! Мыш! – паклікалі мы з Р(ыгорам).

У адказ мы пачулі толькі гук выхада снарада. Мае вочы бачылі пусты надворак за намі і шэры металапрофільны ліст на зямлі.

Раптам пачуўся набліжаючыся шум крокаў і на шэры ліст ступіла нага Мыша, які ішоў да нас. Ліст нешта праскрыжатаў сваім металевым голасам – яму яўна не спадабалася, што на яго наступілі. Мыш з’явіўся моўчкі і позіркам запытаўся ў нас: “Што здарылася?”

– Мыш, дрон… Дрон згубілі, – патлумачыў я Мышу.

Мыш заклапочана паглядзеў на Б(урага). Той ўсе яшчэ не пакідаў спробы злавіць сувязь з дронам. Мыш нічога не казаў.

– Все, одевайся, пошли отсюда, – сказаў Р(ыгор) Мышу, маючы на ўвазе ягоную бронекамізэльку, што ляжала каля майго заплечніка. – Пошли в тот красный двухпавярховик.

Мыш разважаў. Разважаў моўчкі як быць далей. Ен яшчэ ні слова не абраніў з таго моманту як падыйшоў да нас.

– Бл*, – нарэшце пракаментаваў сітуацыю Мыш. – Давай (ідзем адсюль), – дадаў ен.

– Заплечнікі пабралі? Б(уры)? – нагадаў усім Р(ыгор).
– Плюс, я забраў свой, – адказаў я. – Б(уры), які ў цябе заплечнік?

Б(уры) падыйшоў да нас і стаў паказваць Мышу выяву на сваім планшэце і тлумачыць абставіны і месца страты дрона:
– …я долетел до перекрестка…. “Сметнік”… дымка.

– …а далей ен не бачыў – там дымка і дом не бачна, – уставіў свае пяць капеек я. – Дрон дрэнны. Трэба добры дрон. Якасны, – дадаў я, маючы на ўвазе невысокую якасьць камеры дрона.

– Все, давай собирайся, – патарапіў Б(урага) Р(ыгор).

Мыш накінуў на сябе бронекамізэльку. Р(ыгор) дапамог яму.

Зноў недзе з гукам выляцеў снарад.