СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 15)Невялікая падзяка гаспадарам- Занесу хозяевам сухпаек. …

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 15)
Невялікая падзяка гаспадарам


– Занесу хозяевам сухпаек. Можно? – запытаўся ў мяне Р(ыгор) наконт майго расчыненага дзеля кансервы для ката украінскага сухпайка.

– Да, можна. Можа вадыім трэба, не? – запытаў я.

– Давай, – адказаў Р(ыгор).

Я скокнуў укузаў пікапа. Разарваў паліэтэленавую ўпакоўку і, пакінуўшы нам адну, пяць бутэлек вадыперадаў Р(ыгору) для гаспадароў дому.

Р(ыгор) з цыгаркай у роце знік з правізіяй за вуглом плота.

Я застаўся чакаць. Па рацыі перадавалі карэктыроўку нашым мінаметчыкам:

– Г(ерань) сделайте ближе 100 (метраў), сделайте ближе 100!

Р(ыгор) вярнуўся літаральна праз хвіліну. Мы перакінулі нашы рэчы з салона ў кузаў. Р(ыгор), дастаўшы са свайго заплечніка банку рыбных кансерваў і пячэнне, таксама панес іх гаспадарам.