Беларусь выходзіць з трох дамоваў аб выплаце вайсковых пэнсіяў у СНД
Сёньня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 407 «Аб выхадзе Рэспублікі Беларусь зь міжнародных дамоваў», паведамляе яго сайт.
Указам Беларусь выходзіць з трох міжнародных дамоваў, якія рэгулююць пэнсійнае забясьпячэньне вайсковых пэнсіянэраў у рамках СНД. На сайце Лукашэнкі адзначаецца, што ў Беларусі 99% выпадкаў назначэньня такіх пэнсіяў прыпадае на вайсковых пэнсіянэраў, якія прыбылі з Расеі і Ўкраіны. Расея ўжо дэнансавала адпаведныя пагадненьні 1992 году і вядзе працу па дэнансацыі дамовы 1993 году. Украіна таксама выйшла зь дзьвюх дамоваў. У сувязі з гэтым далейшы ўдзел Беларусі ў пагадненьнях прызнаны немэтазгодным, адзначаецца на сайце.
У паведамленьні падкрэсьліваецца, што асобам, якія стала пражываюць у Беларусі, будзе працягнутая выплата пэнсіяў, якія былі прызначаныя да выхаду Беларусі з пагадненьняў.