Бахмут. Люты.
Працоўныя будні
аповед 22
“Куся ў прэзідэнты” альбо інтэрв’ю Золкіну
10 лютага 2023, франтавая база батальёна “Волат” палка Каліноўскага ў Часовым Яру.
Вечарам мы вярнуліся з працы ў Бахмуце. На наступны дзень замест нас працаваў разлік Д(жона), Воскара і З(ёлкі). Да мяне падыйшоў Кос, наш вайсковы карэспандэнт, са шчасьлівым тварам чалавека ў якога нешта атрымалася.
А атрымалася ў яго дамовіцца на інтэрв’ю у Краматорску з Володіміром Золкіным. І зараз Косу трэба 2-3 публічных байца, гатовых заўтра разам з ім паехаць у Краматорск і даць інтэрв’ю.
Я не ведаў хто такі Золкін. Пасля тлумачэння Коса, што гэта блогер, вядомы сваімі цікавымі інтэрв’ю з расейскімі ваенапалоннымі, я звязаў прозвішча “Золкін” з “мужыком у тык-току”, які, насамрэч, робіць даволі добрыя стрымы з палоннымі акупантамі. Ён мне, калі-нікалі, трапляўся ў праглядзе.
Мой камандзір Курсант, які звычайна не плюсаваў медыяактыўнасьць, не разумеў яе, на дзіва, аказаўся прыхільнікам Золкіна і з задавальненнем адпусьціў мяне ў Краматорск. На дарогу выказаў мне сваё пажаданне: “Попроси у Золкина джавелин для нашего падроздзела ПТРК”.
11 лютага паехалі Кос, я і Бобр. (Булак у апошні момант адмовіўся).
Ад Часовага Яра да Краматорска (праз Канстанцінаўку) было каля 50 км. Ехаць менш гадзіны.
Сустрэліся з Золкіным ля аднаго з кафэ. Павіталіся. Зайшлі і размясьціліся за столікам унутры. Вокны ў кафэ былі зашыты ад прылётаў ОСБ-плітамі – як амаль і ўсе шыбы прыфрантавых гарадоў у гандлёвых кропках.
Мяне здзівіла, што да Золкіна павітацца і сфатаграфавацца падыходзіла шмат людзей. Яны ведалі яго па відэасюжэтах і пазнавалі зараз, нечакаючы ўбачыцца тут.
Інтэрв’ю прайшло паспяхова. Мы распавядалі пра сваю матывацыю. Кос усхваляў Ціханоўскую, я быў стрыманы ў гэты бок (не засіраў і не хваліў), узгадаў Пазняка, Севярынца і Статкевіча. Мой наратыў быў пра барацьбу – толькі яна верне нас дадому.
Не забыў я і ўставіць пажаданне Курсанта пра джавелін палку Каліноўскага (мы яго так і не атрымалі).
Таксама падняў пытанне легалізацыі ва Украіне былых добраахвотнікаў.
Адзінае, што зусім не агучыў і моцна турбаваўся з-за гэтага ўжо потым: не ўзгадаў у інтэрв’ю (альбо ў прыватнай размове) пра нашых палонных хлопцаў Кляшча і Тромблі. Ужо потым я папрасіў Коса, напісаць Золкіну пра нашых хлопцаў – мо дзе пачуе пра іх інфу ў размове з палоннымі расейцамі.
Бобр, на дзіва, падчас інтэрв’ю, як вады ў рот набраў. Звычайна ён гаваркі, а тут быццам мову адняло. Ён сам не ведаў што на яго напала.
– Вы без мяне добра справіліся, – казаў ён з нейкай унутранай роспачу.
Было бачна, што ён незадаволены сваім удзелам.
– З кожным такое можа быць. Мяне самога часам не спыніць, калі імпэт нойдзе. А часам не ведаю што сказаць, – неяк няўдала спрабаваў я развеяць яго невясёлы настрой.
Ужо ў машыне, развітаўшыся з Золкіным і вяртаючыся ў Часовы Яр мы працягвалі абмяркоўваць інтэрв’ю.
– Я заўсёды казаў: “КУСЯ Ў ПРЭЗІДЭНТЫ!” – ўпершыню пачуў я гэтую фразу ад Бабра. (Ён мне і зараз зрэдку яе прыгадвае ў перапісцы ў сувязі з маёй грамадскай актыўнасьцю).
Я спачатку ўспрыняў гэта як злы сцёб. Але было бачна, што жарт не злы, а сапраўды нешта такое спадабалася Бабру ў маёй прамове Золкіну і ён паўжартліва прыдумаў такі свой лозунг.
Падчас гэтага інтэрв’ю я заўважыў, што ў мяне незвычайна павялічаны вочы і яны нездарова блішчаць. Тады я не прыдаў гэтаму значэння.
Але ўжо вечарам у мяне з’явілася тэмпература – дзесьці 38 +\-. (Менавіта тады пачаўся працэс, які скончыўся маім камісаваннем, але я яшчэ не разумеў гэтага). На вайне гэта ўспрымаеш як дробязь.
12 лютага мы зноў, як звычайна, працавалі ў Бахмуце.
https://www.youtube.com/watch?v=Lqj71VSoNeE (спасылка на тое інтэрв’ю)
https://t.me/volodymyrzolkin (тэлеграм-канал Золкіна)
(На фота: Кусь і Золкін у адным з кафэ Краматорска, 11 лютага 2023)