Паважаныя сябры!
Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі.
У сераду, 25 верасня ў 20:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), запрашаем вас на лекцыю, якую нам прачытае кіраўнічка праекту “Сумленныя Людзі” Лена Жываглод.
Тэма лекцыі: “Лідэрства і навыкі кіравання”.
Праз прызму сацыяльна-палітычнага беларускага кантэксту Лена распавядзе нам:
— Хаўс у сацыяльных і палітычных праектах
— Кіраванне эфектыўнасцю і вынікамі каманды
— Лідэр(ка), менеджэр(ка), кіраванец – у чым розніца
— Лідэры і мікраменеджмент
— Прыняцце эфектыўных рашэнняў
— Дыялог пра лідэрства ў дэмакратычных праектах з 2020 года
Для ўдзелу неабходна прайсці па спасылцы
https://us06web.zoom.us/j/89151438992?pwd=87n4egTner8ltZY0V6QQ2bFse6dsva.1
Чакаем вас!