Бахмут. Люты.
Працоўныя будні
аповед 20
Прасьціна і прышчэпкі
Гэта гісторыя здарылася на пазіцыі “Жыгуль” а 12 ранку 19 лютага 2023 года.
Стаяў адзін з дзён, якія мне падабаліся ў тым лютым – марозны, але ясны і сонечны.
Мы з Ваяром сядзелі ў склепе пад гаражом. Сядзелі на рацыях – мая была побач са мной.
Рацыя Ваяра стаяла наверсе на драўлянай падлозе ля “жыгуля” – тут быў лепшы сігнал.
Бача не мог доўга знаходзіцца ў склепе з-за чаднага паветра ад буржуйкі і аддаваў перавагу менш бяспечнаму але свежаму паветру пад навесам у двары.
У нейкі момант рацыя Ваяра ажыла – нас вызывалі на сувязь. Трэба было адпрацаваць па цэлям.
Я застаўся на рацыі, вылічваць па Крапіве параметры прыцэла для стральбы. Ваяр кінуўся да сапага – каб хутка настроіць прыцэл.
Ён падбег да сапага. Дзёрнуў за маскіруючую яго са снегам белую прасьціну і…. не змог яе сарваць.
З матам-пераматам ці то ў бок прасьціны, ці то ў бок па-гаспадарску замацаваўшым яе Бачы, Ваяр сарваў прасьціну і мы паспяхова адпрацавалі па цэлям.
Справа ў тым, што Бача, які па-гаспадарску да ўсяго падыходзіў і не мог уседзець без справы, не проста накінуў на сапог прасьціну, але, у гэты раз, зашчапіў яе ў некалькіх месцах прышчэпкамі – ад ветру.
Ваяр не чакаў гэтага. Раней прасьціна была проста накінута. І таму нечаканая перашкода, якая перашкаджала хутка навесьці сапог, непрыемна здзівіла яго.
Пасля, калі ў красавіку пад Бахмутам, мы чысьцілі сапог ў кінутым вясковым доме, які на пару тыдняў стаў базай нашага разліка сапага, мы ўжо са смехам успаміналі гэты выпадак.