Святлана Ціханоўская: «Гэта не проста крызіс – гэта нацыянальная катастрофа – і гэта тая сітуацыя, у якую ААН павінна ўмяшацца»
Беларуская лідарка пачала візіт у ЗША з удзелу ў дэбатах па палітвязнях на палях Генасамблеі ААН, арганізаваных дэлегацыняй Еўрасаюза супольна з Эстоніяй, Літвой, Іспаніяй, Германіяй і Францыяй.
У сваёй прамове Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на катастрафічнасці сітуацыі ў Беларусі, у якую ААН павінна ўмяшацца. Таму яна прапанавала наступныя практычныя крокі:
Заклікаць Генеральнага сакратара і Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека падняць пытанне палітвязняў перад Лукашэнкам.
Запатрабаваць, каб офіс ААН у Беларусі ці гуманітарныя арганізацыі атрымалі доступ да палітвязняў.
Разгледзець дыпламатычныя каналы для абмену зняволенымі, падобныя абмену па справе Красікава ці абмену ваеннапалоннымі з Украінай.
Ініцыяваць «слуханні па формуле Аррыі» ў Радзе Бяспекі ААН па Беларусі, якія будуць датычыцца як пытанняў бяспекі, так і гуманітарных аспектаў.
Уздымаць пытанне палітвязняў у дэбатах ААН і рэзалюцыях, патрабуючы іх вызвалення і рэабілітацыі.
АБСЕ і БДІПЧ павінны абмеркаваць пытанне палітвязняў на канферэнцыі па чалавечым вымярэнні ў наступным месяцы ў Варшаве.
Падтрымаць міжнародную платформу па прыцягненні вінаватых да адказнасці і Міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі рэпрэсаваных.
Зрабіць кожнае ўзаемадзеянне з рэжымам залежным ад рэальных зменаў, уключаючы вызваленне палітычных зняволеных і спыненне рэпрэсіяў.
Ангажаваць краіны-партнёры рэжыму, якія маюць рычагі ўплыву і могуць паспрыяць вызваленню палітвязняў.