“Беларусам, якія змагаюцца, трэба разумець сваю канчатковую мэту, а таксама шанаваць каштоўнасці бе…

“Беларусам, якія змагаюцца, трэба разумець сваю канчатковую мэту, а таксама шанаваць каштоўнасці беларушчыны. Калі іх у цябе няма і ты іх не разумееш, такі чалавек хутка стоміцца, складзе рукі і стане звычайным працоўным мігрантам. Рэжымы Лукашэнкі і Пуціна разумеюць важнасць такіх каштоўнасцей, бо яны гэта ўсё вынішчаюць — гістарычную памяць, беларускую мову і культуру. Трэба, каб беларусы гэта таксама разумелі і баранілі сваё, чужога нам не трэба

Кажа былы добраахвотнік з палка Каліноўскага Аляксандр Клачко. Ён таксама тлумачыць, што сярод пратэстоўцаў з 2020 года далей шмат тых, якія ментальна і культурна (пра)расейскія (у тым ліку сярод “новай” хвалі апазіцыі) ды толькі калі Расія з яе імперскімі наратывамі перастане існаваць, у нас будзе шанец.

Вельмі трапная заўвага пра гістарычную памяць, якая ўплывае на разуменне актуальнага.

Крыніца

«Беларусы забыліся пра вайну. Нашых добраахвотнікаў называюць наймітамі» — былы каліновец Клачко

Аляксандр Клачко, былы добраахвотнік з палка Каліноўскага, некалькі месяцаў жыве ў Вільні і ўпэўнены — вайна для беларусаў цяпер быццам на Марсе, а дабраахвотнікі сталі для грамадства міфічнымі героямі