Працягваецца збор заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі.Ацэ…

Працягваецца збор заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі.

Ацэньвацца будзе не толькі дызайн і паліграфічнае выкананне вокладкі, але і іх адпаведнасць зместу кнігі. Таму ў журы прэміі ўвойдуць творцы, якія працуюць і з візуальнымі вобразамі, і са словам.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія дызайнеры, якія стварылі вокладкі да папяровых кніг, што выйшлі ў 2022 і 2023 годзе і адпавядаюць хаця б аднаму з наступных крытэрыяў:

кніга выдадзена ў беларускім выдавецтве;
напісана беларускім аўтарам;
напісана па-беларуску;
распавядае пра Беларусь ці беларускую культуру.

Каб падаць вокладку на конкурс, трэба да 11 лютага запоўніць форму.

Працэс і вынікі прэміі будуць абвяшчацца ў сацсетках і іншых інфармацыйных каналах Беларускага ПЭНа.