СПГ-9. Размовы ля вогнішча (аповед 7)Размова шостая: Ці закіпіць вада ў пластыку на адкрытым агні? (…

СПГ-9. Размовы ля вогнішча (аповед 7)
Размова шостая: Ці закіпіць вада ў пластыку на адкрытым агні? (частка 1)

Д(жон) узяў пластыкавую паўтаралітровую бутэльку з вадой, што стаяла побач. Дакладней то была не вада, а лёд у які ператварылася вада за мінулую ноч.

Ён адрэзаў у бутэлькі дно з ільдом у ім. І паставіў яго ў агонь.

Мы сядзелі вакол вядра з вогнішчам. Д(жон) справа ад мяне, Ваяр – злева. Б(уча) хадзіў недзе побач па памяшканню – яму не падабаўся запах дыма, які быў найбольш адчувальны ля вогнішча.

Ваяр: “А что ты делаешь? Зачем?”
Д(жон): “Ну, вот хочу, бл*дь, проверить”
Ваяр: “Что проверить?”
Д(жон): “Як воно работае”

Пластыкавае дно ад бутэлькі са льдом у ім стаяла на вуглях. Языкі полымя аблізвалі яго.

Недзе, адносна далёка, разарваўся снарад.

Ваяр: “Ты хочешь затушить костёр нам?”
Д(жон): “Закипятит вода или нет?”
Ваяр: “Что закипятит?”
Д(жон): “Закипятится она вот… в пластиковой х*йне…”
Ваяр: “В пластмаске?”
Д(жон): “Да. Или не закипятится”

Д(жон) пальцам дакрануўся да краю “пластмаскі”. Яна памягчэла і паддалася пад ціскам ягонага пальца.

Д(жон): “Пачала ўжо раставаць”

Зноў недзе раскаціста разарваўся варожы снарад.

Д(жон): “Яна счас зверху оплавится, бл*дь, до уровня воды и всё”

Зноў недзе разарвалося.