Сёння паважанае выданне Delfi.lt апублікавала артыкул пад назвай «В связанных с Вильнюсом группах в …

Сёння паважанае выданне Delfi.lt апублікавала артыкул пад назвай «В связанных с Вильнюсом группах в Телеграм появились абсурдные призывы сеять панику». На вокладцы гэтага артыкула выкарыстана выява сцяга клубу “Ліцвіны”, юрыдычным кіраўніком якога я з’яўляюся. Пададзены тэкст не мае ніякага дачынення да прадстаўнікоў клуба, а выкарыстанная выява шкодзіць рэпутацыі арганізацыі. Пра падзеі, пададзеныя ў артыкуле (нанясенне графіці па горадзе за 15 еўра) мы сабралі адпаведную інфармацыю і праінфармаваныя адпаведныя інстытуцыі Літвы. Мы гэта зрабілі усведамляючы важнасць барацьбы супраць агентурнай сеткі лукашысцкага КДБ ці расейскага ФСБ.

Я, Шалыгін Сяргей, кіраўнік VšĮ “Ліцвіны” звяртаюся з адкрытым патрабаваннем да рэдакцыі Дэлфі:
1. Прыбраць наш сцяг з артыкула
2. Адкрыта выбачыцца за нанесенныя рэпутацыйныя выдаткі і падачу неправераннай інфармацыі
3. Чарговы раз прапаноўваем адкрыта пагутарыць пра дзейнасць нашай арганізацыі каб не дапушчаць такіх памылак у будучыні


Клуб і надалей застанецца адкрытым для грамадства і працягне будаваць добрыя стасункі між беларусамі і літоўцамі, працягне і надалей выкрываць ворагаў Літвы і дэмакратыі.

Дадзены зварот будзе таксама накіраваны ў пісьмовай форме афіцыйна да кіраўніцтва выдання.

Skaityti lietuviškai ČIA

Дапамагчы клубу
Дапамагчы дабраахвотнікам ва Украіне

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT

https://www.licviny.lt