Legalize Belarus запрашае на Школу гуманнай наркапалітыкі! Школа ад Legalize Belarus — гэта адукацый…

Legalize Belarus запрашае на Школу гуманнай наркапалітыкі!

Школа ад Legalize Belarus — гэта адукацыйная і актывісцкая праграма, якая яднае беларусаў і беларусак для вывучэння сучаснага стану наркапалітыкі і змены яе ў лепшы бок.

У рамках праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з рознымі аспектамі наркапалітыкі, пачынаючы ад асноўных паняццяў у сферы псіхаактыўных рэчываў і іх уплыву на арганізм чалавека да аналізу адвакацыйных стратэгій і міжнароднай сістэмы рэгулявання ПАР.

Падрабязней пра школу можна прачытаць на сайце Legalize Belarus.

Дзе? Калі?
9–13 траўня. Літва
Дэдлайн падачы: 6 красавіка

Для каго гэта праграма?
На школу могуць падаць заяўку беларускія актывісты:кі, журналісты:кі, лекары:кі, юрысты:кі і ўсе тыя, хто хоча ўнесці свой уклад у прасоўванне гуманнай наркапалітыкі ў Беларусі.

Удзельнікі і ўдзельніцы будуць адбірацца на падставе матывацыйных лістоў, якія можна пакінуць у форме-заяўцы.

Далучайцеся!

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну