Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Сяргей Ціханоўскі заклікае да барацьбы за свабоду Беларусі супраць імперскіх амбіцый Расеі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Магчыма, Ціханоўскі – самы адэкватна рэагуючы на сітуацыю з многіх з нас. Беларусь і беларусы сеньня вынішчаюцца і, на мой погляд, неадэкватна казаць “а што мы можам зрабіць?”, “мы ні на што не ўплываем”, “Беларусь мы страцілі назаўсёды”. Псіхолаг патрэбен многім з нас. Але накірунак – барацьба, а не паражэнства – у Ціханоўскага верны. P.s.: […]

Шукаем чалавека, які здымаў фота і відэа падчас акцыі ў Вільні для ідэнтыфікацыі

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

ВАЖНА Шукаем чалавека, які здымаў фота і відэа падчас акцыі ў Вільні. На нядаўняй акцыі ў Вільні быў заўважаны чалавек, які здымаў удзельнікаў, фота і відэа якога, з’явіліся ў тэлеграм-канале, звязаным са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі. Мы лічым, што гэты канал створаны спецыяльна для сачэння і запалохвання беларусаў за мяжой. Просім дапамагчы ідэнтыфікаваць асобу, якая рабіла […]

Былы добраахвотнік Spirit прайшоў вучэбку і ўдзельнічаў у баях пад Мар’інкай

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Мой пазыўны — Spirit, былы добраахвотнік. Прайшоў вучэбку Другога інтэрнацыянальнага легіёна і ўдзельнічаў у баях пад Мар’інкай у складзе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Пасля стралецкага бою на кароткай дыстанцыі быў паранены. Пасля вяртання ў сям’ю прайшоў усе этапы дэпрэсіі, пошуку сябе — і дагэтуль змагаюся з наступствамі. Я стаў ц’ютарам, бо разумею, з якімі цяжкасцямі […]

26 чэрвеня памятаем абарону беларусаў з палка Каліноўскага пад Лісічанскам

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

26 чэрвеня — Лісічанск. Памятаем Тры гады таму беларусы з палка Каліноўскага трымалі абарону на подступах да Лісічанска. Гэта быў бой, які дазволіў украінскім воінам адысці і каштаваў жыцця нашым хлопцам. Загінулі:* Іван “Брэст” Марчук* Васіль “Атам” Грудовік* Вадзім “Папік” Шатроў* Васіль “Сябро” Парфянкоў У палоне і дагэтуль без вестак:* Сяргей “Клешч” Дзёгцеў* Ян “Тромблі” […]

Клуб «Ліцвіны» прапануе бясплатную псіхалагічную дапамогу беларускім добраахвотнікам і іх сем’ям

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

ПСІХАЛАГІЧНАЯ ДАПАМОГА ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ І ІХ СЕМ’ЯЎ Клуб «Ліцвіны» прапануе магчымасць бясплатнай псіхалагічнай падтрымкі для беларускіх добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў вайне ва Украіне, а таксама для іх сем’яў, што пражываюць у Польшчы і Літве. У межах праграмы даступныя:– індывідуальная псіхатэрапія;– групавая тэрапія;– кансультацыі псіхіятра (пры неабходнасці). Праграма ананімная, бясплатная і праводзіцца кваліфікаванымі спецыялістамі. Падтрымка […]

Каардынацыйная рада падтрымала прапанову аб стварэнні беларускіх вайсковых падраздзяленняў за мяжой

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Прапанова “Аб спрыяньні ўтварэньню беларускіх вайсковых падраздзяленьняў у складзе ўзброеных сіл замежных краін“, ініцыяваная Камісіяй КР па Нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, ПАДТРЫМАНА Каардынацыйнай радай 3-га склікання. Вынікі галасавання: ТАК – 36КЛРЗС: Латушка П., Губарэвіч, Міхалевіч, Камінская, Каланчук-Ваданосава, Брухан, Кірылюк, Сігаў, Кулеша, Ханевіч, Дабратвор, Амяльковіч, Малашук, Казакевіч, Латушка Я., Сцепанцова, Лакотка, КрывашанаваБЕЛАРУСЫ: Ягораў, Кныровіч, Маркаў, Жураўлёў, […]

Мерапрыемства ў Вільні 26 чэрвеня 2025 прысвечана трэцяй гадавіне бою пад Лісічанскам

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

БОЙ ПАД ЛІСІЧАНСКАМ26 чэрвеня 2022 Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае трэцяй гадавіне боя пад Лісічанскам. ПАДЧАС СТРЫМЛІВАННЯ РАСЕЙСКАЙ БРОНЕТЭХНІКІ, спрабаваўшай адрэзаць апошні шлях выхаду з горада частак ЗСУ праз нафтаперапрацоўчы завод: ЗАГІНУЛІ:Іван “Брэст” Марчук, камандзір батальёна “Волат” палка КаліноўскагаВасіль “Атам” Грудовік, баец батальёна “Волат”Вадзім “Папік” Шатроў, баец батальёна “Волат”Васіль “Сябро” Парфянкоў, баец батальёна “Волат” ТРАПІЛІ Ў […]

Сплаў на байдарках для беларускіх добраахвотнікаў у Літве і Польшчы

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Сплаў на байдарках для беларусскіх добраахвотнікаў Запрашаем на сплаў у Літве і Польшчы, арганізаваны адмыслова і выключна для беларускіх добраахвотнікаў — тых, хто змагаўся і змагаецца ва Украіне за волю і гонар Беларусі. Час і месца: толькі праз асабісты кантакт з ц’ютарамі клуба.Фармат: нефармальны, без публічнасціі ў добрай кампаніі пабрацімаў. Гэта магчымасць:– адпачыць ад штодзённасці– […]

Цудоўны выступ маленькіх беларусікаў у спектаклі і ўшанаванне памяці загінуўшых у Вільні

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Завіталі да Сашко. Кажа, што ўсё добра ў яго Пабачылі цудоўны выступ маленькіх беларусікаў у спектаклі “Незвычайнае падарожжа Маленькага прынца”. Асабліва спадабалася гульня Маленькага прынца і Змяі. Калі Змяя пранікнённа-дарослым тонам абяцала Маленькаму прынцу легкую смерць, чамусьці ўзгадаў Брэста і Папіка: мабыць і ў іх такая смерць была – хуткая і без болі. Паслухалі беларускія […]

Літоўскі добраахвотнік Rimas Armaitis «Дзед» пра супраціў маскоўскім акупантам і вайну ва Украіне

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Літоўскі добраахвотнік на баку Украіны Rimas Armaitis “Дзед”. Чаму я раблю рэпост яго паста? Бо для мяне ён “свой”. Ён той, каго разумею я. Ён той, хто разумее мяне. Наш вораг адзін. Нашы погляды што рабіць з ворагам – аднолькавыя: ДАВАЦЬ АДПОР. Даваць адпор як маскоўскім акупантам, якія са зброяй зайшлі ці плануюць зайсьці на […]