Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Беларускія добраахвотнікі пра запавет і надпіс на помніку на беларускай мове

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

«Каб надпіс на помніку быў на беларускай мове». Беларускія добраахвотнікі пра запавет на выпадак гібелі  У другую гадавіну пачатку вайны Расіі супраць Украіны беларусы з добраахвотніцкіх падраздзяленняў адказваюць на пытанні, ці разлічвалі яны, што ваяваць давядзецца настолькі доўга, да чаго не былі падрыхтаваныя, які наказ пакінулі на выпадак смерці. https://nashaniva.com/337169 Без VPN — па гэтай […]

Паважаныя беларусы, не пераходзьце па падазроных спасылках, беражыце сябе

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Паважаныя беларусы, не пераходзьце па спасылкам, калі гэтыя спасылкі вам падаюцца падазронымі альбо не ад адміна канала (то бок ад мяне). Карнікі лукашэнкі дзейнічаюць сваімі дыназаўраўскімі метадамі. Ніякага крэатыву. Беражыце сябе і…. тачыце косы – наш час прыйдзе

Апавяданне пра працу наводчыка СПГ-9: важнасць дакладнасці і вопыту ў баявых умовах

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

СПГ-9. Воскар-наводчык (аповед 2 з 2)Ненабітая рука Нарэшце мы атрымалі загад працаваць. Я вылічыў наводкі прыцэла сапага па каардынатах цэлі і пачаў дыктаваць іх Воскару. Воскар наводзіўся марудна. Нашага стрэлу з нецярпеннем чакаў украінскі дрон, які павінен быў карэгаваць агонь. Чакаў у паветры недзе там у раёне цэлі, высажваючы сваю батарэю. Мыш па рацыі тарапіў […]

Акупант панёс страты ў выніку вагнявых удараў за два апошнія тыдні вайны

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

У выніку вагнявых удараў акупант панёс страты Два апошнія тыдні другога года поўнамаштабнай вайны былі вельмі насычанымі для баявых падраздзяленняў Палка:• Батальён Волат сумесна з БПЛА імя Мікіты Крыўцова выканалі сумесную аперацыю• Вынікі баявой працы батальёна Літвін• Працягваюцца зборы на FPV дроны ды на дапамогу былому палоннаму беларусу Глядзець на YouTube ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @belarmy_bot- […]

Размовы байцоў пра СПГ-9 і калі пасылаць мусароў на баявой пазіцыі ў Бахмуце

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

СПГ-9. Воскар-наводчык (аповед 1 з 2)“Як і калі пасылаць мусароў”(частка 2) Па рацыі кагосьці выклікалі. Я не разабраў каго і запытаў у хлопцаў: “Каго?” – “Х(мурага)” – адказаў мне Р(оў). … – …Калі не п’яны, не буяніш…пох*й, – вычапіла камера словы Воскара з дыялогу на тэму “калі можна пасылаць мусароў”.– Не, не так. Калі камендантскі […]

СПГ-9 у Бахмуце: Воскар-наводчык і каманда ў баявых умовах 6 студзеня 2023 года

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

СПГ-9. Воскар-наводчык (аповед 1 з 2)“Як і калі пасылаць мусароў”(частка 1) 6 студзеня 2023-га, Бахмут. Ішоў мокры снег. На зямлі ён не ляжаў – адразу таяў. Д(жон), Ваяр і Б(уча) трэці дзень прыкрывалі ўкраінскіх снайпераў на 9-ціпавярхоўцы ў Бахмуце. Таму на нашу пазіцыю сапага Г(ідра)-2 мы выехалі без іх. Я выконваў сваю звычайную ролю – […]

Каліновец Аляксандр Клачко заклікаў падтрымліваць змаганне супраць расейскай імперыі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Аляксандр «Кусь» Клачко: «Любымі дасяжнымі вам сродкамі падтрымлівайце змаганне супраць расейскай імперыі» Каліновец Аляксандр «Кусь» Клачко распавёў @bnkbel, як можна падтрымаць ваяроў, якія змагаюцца супраць расійскіх акупантаў: — Украінскім мужыкам скажу: бярыце зброю ў рукі і мяняйце хлопцаў, якія з 2022-га года ў акопах. Усім іншым — любымі дасяжнымі вам сродкамі падтрымлівайце змаганне супраць расейскай […]

Дакументальны фільм «Жыве Беларусь. Беларуская вайна ва Украіне», 2023, Літва

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дакументальны фільм “Жыве Беларусь. Беларуская вайна ва Украіне”, 2023 рэж. Томас Валкаускас і Бенас Герджюнас. Літва. https://www.lrt.lt/mediateka/irasas/2000320103/belarus-zhyve-baltarusiu-karas-ukrainoje