Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Пытанні статусу беларускіх ветэранаў і добраахвотнікаў ва Украіне абмяркоўвалі на Форуме Астрожскіх у Кіеве

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

З прыкрасьцю адзначаю, што праз 3,5 гады паўнамаштабнай расейскай агрэсіі расеі супраць Украіны пытаньне “Прававы і гуманітарны статус беларускіх ветэранаў і дабраахвотнікаў ва Украіне” не з’яўляецца прадметам належнай цікавасьці з боку украінскай улады. Чаму я раблю такія высновы? З прадстаўнічасьці ўкраінскага боку на суадноснай панэлі чацвёртага Форума Астрожскіх у Кіеве, які адбыўся 15 лістапада 2025: […]

Аўтар дзеліцца назіраннямі пра ўплыў «рускага свету» на Літву і магчымыя наступствы

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Апошнія некалькі месяцаў я жартую з некаторымі літоўцамі, блізкімі мне па духу, што адчуваю як Літву нябачна але паступова і ў рамках закона ахутвае туман “рускага свету” (гэта яшчэ не жарт, а адчуваньні і ўскосныя мае назіраньні) і кажу: “калі так пойдзе і далей, то праз умоўны год такіх як беларус “Кусь” альбо літовец “Дзед” […]

Уцекачы чакалі афармлення на мяжы, польскія памежнікі прапускалі ўкраінскія сем’і

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Мы спыніліся на мяжы. Наперадзі за шлагбаўмам на нейтральнай паласе калыхалася мора ўцекачоў. Яны чакалі сваёй чаргі на афармленьне дакументаў у польскіх памежнікаў. Польскія памежнікі і памежніцы прапускалі ўкраінцаў сем’ямі. У акне аўтобуса з правага боку я ўбачыў як адна дзяўчынка, гадоў пяці, у гістэрыцы запракінула спіну назад так, што здавалася гэта немагчыма зрабіць незламаўшы […]

Замежныя добраахвотнікі збіраюцца каля пагранперахода Карчова-Кракавец на польска-украінскай мяжы

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Уначы, а палове на чацвёртую, прыехалі да кропкі збора за 3 кілометры ад пагранперахода Карчова-Кракавец на польска-украінскай мяжы. Гэта быў гатэль “Cykada”. Дакладней кафэшка на першым ягоным паверсе. Тут збіраліся замежныя добраахвотнікі з розных краін свету. Асабліва мне запомнілася група маладых нарвежцаў сярод якіх была сімпатычная дзяўчына невысокага росту. Не чакаў убачыць жанчыну сярод добраахвотнікаў. […]

Падарожжа да польска-украінскай мяжы 3 сакавіка 2022 года праз Вільню і Польшчу

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

А 16 гадзіне 3 сакавіка 2022 ля украінскай амбасады ў Вільні мяне праважала Люба і “Алег 22” са сваім сябрам. Як звычайна спазнілася, але паспела пад’ехаць у апошні момант Натальля Калегава. Не памятаю асабліва момант развітаньня з Любай. Для мяне ён ўжо не быў нечым эмацыйным. Усе эмоцыі, перажываньні, сумневы і хваляваньні засталіся ў папярэдніх […]

Сустрэча беларусаў Клайпеды пасля прагляду фільма «Беларуская вайна ва Украіне. Жыве Беларусь»

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Цёплая сустрэча з беларусамі Клайпеды. Пасля сумеснага прагляду дакументальнага фільма LRT «Беларуская вайна ва Украіне. Жыве Беларусь» абмеркавалі ўбачанае, падзяліліся думкамі і пачуцьцямі. Размова закранула шмат важных тэм — ад ролі беларусаў у абароне Украіны да маральнай і сістэмнай падтрымкі ветэранаў і іх сямей. Асаблівая ўвага была нададзена таму, як беларуская дыяспара ў Літве можа […]

Ініцыятыва «Росквіт» прапануе бясплатны ўваход у Музей акупацыі Літвы для ветэранаў з Беларусі і Літвы

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Падчас Круглага стала па падтрымцы добраахвотнікаў і іх сем’яў, арганізаванага клубам “Літвіны” 02.11.2025, Ініцыятыва “Росквіт” дабрачыннай арганізацыі “KUS” агучыла аб сваім звароце да кіраўніцтва Музея акупацыі і барацьбы за свабоду Літвы з прапановай: “…дадаць магчымасьць бясплатнага наведваньня музея грамадзянам Літвы, Беларусі і іншых краін, якія змагаліся за свабоду Еўропы на баку Украіны і маюць пасведчаньне […]

Чаму адна кансультацыя не ратуе: псіхіка патрабуе працяглай падтрымкі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Чаму адна кансультацыя не ратуе Псіхіка не аднаўляецца за адзін раз.Траўма — гэта не сіняк, які знікне праз тыдзень. Асабліва калі чалавек доўгі час жыў у стрэсе, небяспецы ці няпэўнасьці. Што адбываецца, калі дапамога разавая:— чалавек адкрываецца, але не паспявае прапрацаваць боль— узнікае пачуцьцё, што “мне ўжо не дапаможа”— стан можа толькі пагоршыцца Таму мы […]

Пётр Маркелаў абвяшчае сябе марсіянінам і запускае праект касмічнага карабля «Шлях да Волі»

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Імгненьне гумару пра актыўнасьць былога чальца фракцыі “Воля” Пятра Маркелава ў КР: “Пётр Маркелаў абвяшчае сябе марсіянінам і адкрывае набор на касмічны карабель «Воля» “Шлях да Волі” – праект, які пакуль існуе пераважна ў яго галаве. Карабель Пятра Маркелава шукае новых пасажыраў і валянтэраў, каб хаця б на арбіту дацягнуць. Пётр ўсё яшчэ верыць у […]

У Вільні 2 лістапада 2025 абмеркавалі праблемы ветэранаў вайны ва Украіне

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

2 лістапада 2025 ў Вільні за круглым сталом сабраліся ветэраны, валанцёры, прадстаўнікі арганізацый, грамадскія дзеячы і палітыкі Літвы, Беларусі, Украіны, каб адкрыта пагаварыць пра тое, што адбываецца з ветэранамі пасля вяртаньня з вайны. Ветэраны, якія ваявалі ва Украіне, і іх сем’і часта сутыкаюцца з маўчаньнем, адзінотай і недахопам падтрымкі. Размова адбывалася не публічна, таму яна […]