Ветэранства – гэта не прыгожы хэпі-энд пасля цітраў, гэта іншы фронт – палітычны, бюракратычны, бытавы, медыцынскі. Менавіта ў гэтай руціне дабрачынная арганізацыя “KUS” працуе кожны дзень.
Выйшла вялікае інтэрв’ю сузаснавальніка нашай арганізацыі Аляксандра “Куся” Клачко для “Салідарнасьці”. Гэта шчырая размова пра тое, што адбываецца з добраахвотнікамі пасля таго, як яны здымаюць форму.
Чаму варта прачытаць гэты матэрыял? Вы даведаецеся:
Пра здароўе: Чаму пасля фронту даводзілася прымаць 17 таблетак у дзень і як выжыць ветэрану з інваліднасьцю у Літве без страхоўкі, легальнага статусу і забаронай працаваць першыя 6 месяцаў пасля вяртаньня з вайны?
Пра працу: Ад чыгуначніка і кіраўніка філіяла таксі ў Баранавічах да будоўлі ў Вільні: чаму чалавека, які ўсё жыцьцё прывык працаваць і рукамі і галавой, не палохае будоўля, і як захоўваць гэтую моц, калі пасля фронту задача ўскладнілася – да звыклай нагрузкі дадаліся хранічныя наступствы вайны.
Пра ветэранку ад адмаўленьня да прыняцьця: Чаму дапамога ваярам пачынаецца з іх блізкіх і як памяць пра палонных (“Кляшча” і “Тромблі”) і загінуўшых пабрацімаў не дае апускаць рукі і прымушае змагацца далей.
Пра сістэмныя праблемы: Чаму стаматалогія для ветэранаў – гэта “касмічныя” грошы, і навошта змагацца за выплаты сем’ям загінуўшых і юрыдычны статус ветэранаў у Еўропе?
Пра ментальную зону невяртаньня: Як не застацца “галавой на вайне” і чаму псіхалагічная дапамога патрэбна нават самым моцным?
“Калі мне кажуць: “У цябе нічога не атрымаецца”, – я адказваю: “Я паспрабую”. Бо калі не рабіць – дакладна не атрымаецца нічога“.
Атрыкул – гэта не проста гісторыя аднаго чалавека, гэта маніфест нашай арганізацыі і план дзеяньняў на будучыню.
Чытайце поўнае інтэрв’ю па спасылцы: https://gazetaby.com/post/alyaksandr-kus-klachko-zrazumeu-shto-treba-zaxodzicz-ne-napralom-a-z-c/214031/
Ваша падтрымка ветэранаў – гэта маленькі крок, які робіць вялікую справу магчымай:
“Bysol”: https://bysol.org/be/initiatives/kus/
“KUS”: https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08
Разам мы можам больш
#roskvitkus