7 Чижей № 142 Менск — Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Падрабязнасці рэйдаў да сваякоў палітвязняў— Роўна год таму знікла сувязь з Міколам Статкевічам— Гісторыя палітзняволенага Артура Хлуса Файл для друку2 старонкі А4 Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot #анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka
СМІ
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
12 лютага 1872 г. у Крынках ля Бялынічаў нарадзіўся мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля. Дзве яго карці…
12 лютага 1872 г. у Крынках ля Бялынічаў нарадзіўся мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля. Дзве яго карціны ўзнагароджаныя на міжнародных выставах: «Час цішы» (Мюнхен) і «Зімовы сон» (Барсэлона). У 1912 г. каля возера Удомля пабудаваў дом з майстэрняй, які назваў «Чайка». У 1947 г. працаваў у Белай дачы (менская Курасоўшчына), падарожнічаў па радзіме. Шмат яго твораў захоўвае […]
Беларускі час №58Беларусь, усе рэгіёны На пачатак 2024 года насельніцтва краіны скарацілася да 9,2 м…
Беларускі час №58 Беларусь, усе рэгіёны На пачатак 2024 года насельніцтва краіны скарацілася да 9,2 млн. Дэмаграфічныя прагнозы для Беларусі несуцяшальныя, і пік пагаршэння прагназуецца праз 20 гадоў. Старэнне грамадства можа прывесці да дадатковых праблем у эканоміцы. Штогод на працоўных месцах у Беларусі гіне па 140-150 чал. Гэта вялізныя лічбы, якія на 40-50% перавышаюць сярэднееўрапейскія! […]
11 лютага 1807 г. у Варацэвічах нарадзіўся мастак, музыка* і педагог Напалеон Орда. Браў удзел у па…
11 лютага 1807 г. у Варацэвічах нарадзіўся мастак, музыка* і педагог Напалеон Орда. Браў удзел у паўстанні 1830-1831 гг., па якім з’ехаў у Францыю. Вярнуўся дадому ў 1850-х і шмат падарожнічаў. Алоўкам, акварэллю, гуашшу, сепіяй захаваў больш за тысячу архітэктурных краявідаў Беларусі, Украіны, Польшчы, Летувы. *Заснаваў беларускую школу піянізму. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці […]
«Камера #18» – цяпер па-беларуску! Выйшла ў свет доўгачаканая беларускамоўная версія кнігі «Камера #…
«Камера #18» – цяпер па-беларуску! Выйшла ў свет доўгачаканая беларускамоўная версія кнігі «Камера #18», выдадзеная ByProsvet у межах праекту «Август2020». Нагадаем, што раней яна ўжо была надрукаваная па-ангельску, па-польску і па-расейску. Гэта гісторыя 36 беларусак, што апынуліся замкнёнымі ў чатырохмясцовай камеры на Акрэсціна ў жніўні 2020 года. Пазней 12 з іх падзяліліся сваімі ўспамінамі пра […]
10 лютага 1868 г. у Табольску нарадзіўся паэт, мовазнаўца, мастак Карусь Каганец (Казімір Кастравіц…
10 лютага 1868 г. у Табольску нарадзіўся паэт, мовазнаўца, мастак Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі). Напісаў наш першы падручнік: «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання». Стаяў ля вытокаў першай нацыянальнай партыі – Беларускай сацыялістычнай грамады. За агітацыю сярод сялян трапіў у астрог*. *У зняволенні стварыў ілюстрацыі да тэкстаў свайго турэмнага суседа Якуба Коласа. Яшчэ больш цікавостак […]
9 лютага 1852 г. у Менску адбылася прэм’ера спектаклю паводле п’есы «Сялянка» Вінцэнта Дуніна-Марці…
9 лютага 1852 г. у Менску адбылася прэм’ера спектаклю паводле п’есы «Сялянка» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Музыку напісалі Станіслаў Манюшка і Канстанцін Кжыжаноўскі. Упершыню беларуская мова гучала са сцэны як роўная ў правах з польскай*. *Спектакль забаранілі, але яго працягвалі ставіць нелегальна. У 1993 г. пад назвай «Ідылія» паказалі ў Купалаўскім тэатры. Яшчэ больш цікавостак вы можаце […]
«Рабочы Рух» працягвае адстойваць працоўныя правы беларусаў Ва ўмовах ліквідацыі праваабарончых арга…
«Рабочы Рух» працягвае адстойваць працоўныя правы беларусаў Ва ўмовах ліквідацыі праваабарончых арганізацый і незалежных прафсаюзаў у Беларусі, ініцыятыва «Рабочы Рух» арганізавала службу юрыдычнай падтрымкі. Звярнуцца да іх можна па любых пытаннях, звязаных з парушэннямі працоўнага заканадаўства, у тым ліку пры звальненні па палітычных матывах. Каб атрымаць кансультацыю юрыста, напішыце ў Telegram-бот Для дадатковай бяспекі, ліставанне […]
8 лютага 1921 г. у Глінішчы нарадзіўся пісьменнік Іван Мележ. Быў сціплым, умеў і любіў выслухаць с…
8 лютага 1921 г. у Глінішчы нарадзіўся пісьменнік Іван Мележ. Быў сціплым, умеў і любіў выслухаць суразмоўцу. Сусветнае прызнанне яму прынёс раман «Людзі на балоце»*. Важным лічыў выданне кнігі «Мінскі напрамак»: «…толькі з яе выхадам я адчуў сябе пісьменнікам». *Частка трылогіі «Палеская хроніка», што раскрывае жыццё палешукоў у часе калектывізацыі. Яшчэ больш цікавостак вы можаце […]
Гомельская праўда № 60 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёнуГомельшчына Файл для друкуадна старонка А…
Гомельская праўда № 60 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna