10 сакавіка 1939 г. у Менску ў новым будынку тэатру оперы і балету адбылася прэм’ера оперы Яўгена Цікоцкага «Міхась Падгорны». Твор раскрывае жыццё беларускіх сялян у гады Першай сусветнай вайны і кастрычніцкай рэвалюцыі. Паводле музыказнаўцаў, тут гучаць інтанацыі беларускай народнай песні, разам з тым музычная мова звернутая ў сучаснасць кампазітара.