11 сакавіка 1887 г. у Новым Двары нарадзіўся пісьменнік і ўдзельнік нацыянальна-вызвольнага руху Алесь Гарун (Прушынскі). Дэбютаваў у 1907 г. вершам «Маці-Беларусі». Пісаў і за кратамі, і ў высылцы. У 1918 г. рэдагаваў газету «Беларускі шлях», тады ж выйшаў яго зборнік «Матчын дар». Ствараў п’есы для дзіцячага тэатру. Пахаваны ў Кракаве*.
*У 1980-я закінутую магілу адшукаў Алег Латышонак.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch