13 сакавіка – гуканне вясны, старажытнае свята сустрэчы вясны і развітання з зімой.
Жавароначкі, прыляціце, Вясну красную прынясіце, Каб сонейка засьвяціла, Каб сьнег белы растапіла, Каб садзікі расьцьвяціла. Жавароначкі, прыляціце, Зямлю-матухну абудзіце I дожджыкам напаіце, Каб волікаў накарміла, Каб травачкі нарасьціла. Жавароначкі, прыляціце, Цёпла лецейка прынясіце, А зімачку прыбярыце, Бо зімачка надаела – Нам хлебушкі пераела.