+++ЗМЯНШАЕЦЦА СУПОЛЬНАСЦЬ ХРЫСЦІЯН у ЕРУСАЛІМЕ+++ Дарадца па СМІ каталіцкіх біскупаў у Святой Зямлі Вадзі Абунасар выказаў занепакоенасць змяншэннем колькасці хрысціян у Ерусаліме. Гэта выклікае трывогу, бо мы гаворым, што Ерусалім з’яўляецца месцам трох рэлігій: ісламу, хрысціянства ды юдаізму; тым часам адна з гэтых рэлігій амаль знікае, цытуе хрысціянскі партал Aboun 28 сакавіка 2022 інтэрв’ю, якое […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Перавыданне Евангелля паводле Лукі атрымала ўзнагароду конкурсу «Мастацтва кнігі»
ДОБРАЯ НАВІНА НА ДАБРАВЕШЧАННЕ 25 сакавіка 2022, ў рамках XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”. Узнагароду атрымаў калектыў, які працаваў над перавыданнем Евангелля паводле Лукі ў перакладзе пастара Лукаша Дзекуць-Малея. Факсімільнае ўзнаўленне першага перакладу біблейскай кнігі на сучасную беларускую мову выйшла ў 2021 годзе ў выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. […]
Велікапосныя рэкалекцыі «Прабачэнне. Божая любоў» у гродзенскай парафіі
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГРОДНА 30-31 сакавіка 2022Велікапосныя рэкалекцыі“Прабачэнне. Божая любоў” Праводзіць кс. канонік Ян Кучынскі, пробашч кафедральнага касцёла св. Францішка Ксеверыя ў Гродне 30 сакавіка, серада18.00 – Літургія Раней Асвячаных Дароў з рэкалекцыйным навучаннем 31 сакавіка, чацвер18.00 – літургія св. Яна Залатавуснага з рэкалекцыйным навучаннем Парафіяльная капліца, вул. Гараднічанская 32а
Папа Францішак прысвяціў чалавецтва, Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі
Папа: мы давяраем сябе Марыі, каб залучыцца ў Божы мірны план “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою” (Лк 1, 28), – гэтыя словы Анёла да Марыі сталі лейтматывам казання Папы падчас пакутнага набажэнства 25 сакавіка. Увянчаннем малітвы, якая прайшла ў базыліцы святога Пятра, стаў Чын прысвячэння чалавецтва, і асабліва Расіі і Украіны, Беззаганнаму Сэрцу Марыі. […]
Веліч апранулася ў пакору: разважанне пра ўцелаўленне Сына Божага
Веліч апранулася ў пакору, моц – у слабасць, вечнасць – у смяротнасць, а для вызвалення нашай прыроды ад доўгу, непарушная прырода злучылася з прыродай, падлеглай цярпенням, каб (што адпавядала нашаму становішчу) адзін і той жа пасрэднік паміж Богам і людзьмі, чалавек Ісус Хрыстос мог памерці як чалавек, і не мог памерці як Бог. Так у […]
Грэка-католікі Беларусі далучаюцца да Акта прысвячэння Расіі і Украіны
+++У СУЛУЧНАСЦІ З СВЯТЫМ АЙЦОМ ФРАНЦІШКАМ+++У свята Дабравешчання Багародзіцы, 25 сакавіка 2022 года, Яго Святасць Папа Францішак здзейсніць Акт прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Дзевы Марыі – падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы св. Пятра ў Рыме – у 17:00 гадз. па цэнтральна-еўрапейскім часе (у Беларусі 19:00 гадз.).Грэка-католікі Беларусі духова далучаюцца да гэтага Акту […]
Біскупы атрымалі ліст Папы і тэкст Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Сэрцу Марыі
https://catholic.by/3/news/vatican/14429-biskupy-va-sim-svetse-atrymali-list-ad-papy-i-tekst-chynu-prysvyachennya-rasii-i-ukrainy-bezzagannamu-sertsu-maryi Біскупы ва ўсім свеце атрымалі ліст ад Папы і тэкст Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі Святы Айцец Папа Францішак скіраваў усім дыяцэзіяльным біскупам ліст з запрашэннем далучыцца да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі, які ён мае намер здзейсніць 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана.
Папа Францішак заклікаў біскупаў прысвяціць Расію і Украіну Сэрцу Марыі
Папа Францішак заклікаў біскупаў усяго свету прысвяціць Расію і Украіну Сэрцу Марыі 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, Папа Францішак здзейсніць урачысты акт прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, пакаяннае набажэнства ў Ватыкане пройдзе ў еднасці з мясцовымі Касцёламі на ўсіх кантынентах. «Папа Францішак запрасіў біскупаў усяго свету і іх святароў […]
Велікапосныя рэкалекцыі ў Грэка-каталіцкім цэнтры святога Язэпа ў Мінску
Вялікі Пост 2022+++РЭКАЛЕКЦЫІ ў МІНСКУ+++у Грэка-каталіцкім цэнтры св. Язэпа, вул. Арджанікідзе, д. 6. =25 сакавіка 2022 г. – ПЯТНІЦАСвята ДАБРАВЕШЧАННЯ БАГАРОДЗІЦЫгадз. 18:30 – Вячэрня з ЛІТУРГІЯЙ, рэкалекцыйнае казанне– нагода да Споведзі=26 сакавіка 2022 г. – СУБОТАгадз. 18:00 – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ, рэкалекцыйнае казанне– нагода да Споведзі=27 сакавіка 2022 г. – НЯДЗЕЛЯ IV В. Посту гадз. 10:00 […]
Праўдзівы страх Божы як шлях да паўнаты веры
Праўдзівы страх Божы«Шчаслівы кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць Ягонымі шляхамі» (Пс 128 [127], 1). Заўжды, калі ў Святым Пісанні гаворыцца пра страх Божы, трэба зважаць на тое, што аднаго яго ніколі недастаткова для паўнаты веры, ён мае на ўвазе многія іншыя перадумовы, дзякуючы якім можна зразумець сутнасць дасканалага страху Божага. Мы разумеем гэта са […]