+++У СУЛУЧНАСЦІ З СВЯТЫМ АЙЦОМ ФРАНЦІШКАМ+++У свята Дабравешчання Багародзіцы, 25 сакавіка 2022 года…

+++У СУЛУЧНАСЦІ З СВЯТЫМ АЙЦОМ ФРАНЦІШКАМ+++
У свята Дабравешчання Багародзіцы, 25 сакавіка 2022 года, Яго Святасць Папа Францішак здзейсніць Акт прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Дзевы Марыі – падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы св. Пятра ў Рыме – у 17:00 гадз. па цэнтральна-еўрапейскім часе (у Беларусі 19:00 гадз.).
Грэка-католікі Беларусі духова далучаюцца да гэтага Акту ў мясцовых парафіях і супольнасцях.

У Мінску – у сулучнасці з Святым Айцом Францішкам – чын Прысвячэння ўзначаліць Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) у храме Парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе 6).
Пачатак Службы ў 18:30.

У той самы час (у 18:30) багаслужэнне з чынам Прысвячэння пройдзе ў грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа ў Мінску (у ніжнім храме Чырвонага касцёла).

“Разумеючы важнасць гэтай ініцыятывы Святога Айца, да чыну Прысвячэння далучаем і нашу ўмілаваную Айчыну Беларусь, якая таксама патрабуе заступніцтва і апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў гэты час”.