+++20 год таму адышоў да Госпада а. Уладзіслаў Чарняўскі+++=22 снежня 2021 г. спаўняецца 20 год ад смерці а. Уладзіслава Чарняўскага, беларускага рыма-каталіцкага святара, які праз пераклады на беларускую мову Бібліі і рыма-каталіцкіх літургічных тэкстаў зрабіў вялікі ўнёсак у сучасную беларускую культуру. +++Памінальная св. Імша за супакой душы святой памяці а. Уладзіслава:22 снежня 2021 у Чырвоным […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Антэ Ёзіч і Юзаф Станеўскі сустрэліся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем
Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч і арцыбіскуп Юзаф іСтанеўскі сустрэліся з міністрам замежных спраў Беларусі Макеем 21 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ў суправаджэнні Апостальскага нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Антэ Ёзіча сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. У сустрэчы браў удзел таксама першы намеснік міністра, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры […]
Наведванне Марыяй Альжбеты і радасць Яна ва ўлонні маці
Каб падмацаваць веру прыкладам і паказаць магчымасць усяго, што Бог пастанавіў, анёл паведаміў падчас дабравешчання Дзеве Марыі, што старая і бясплодная жанчына зачала. Калі Марыя пачула гэта, яна не зняверылася ў прароцтве, не страціла даверу да сказанага і не засумнявалася, але ўзрадавалася абяцанню, пабожна прыняла абавязак і ад радасці паспешліва скіравалася ў горы. Бо куды […]
Віфлеемскі агонь у грэка-каталіцкіх парафіях і малітва за хрысціян у Святой Зямлі
+Віфлеемскі агонь ў грэка-каталіцкіх парафіях і малітва за хрысціян у Святой Зямлі+=Мінскія грэка-каталіцкія парафіі Праведнага Язэпа і Святога Мікалая Цудатворцы прынялі Віфлеемскі агонь ў сваім храме ў суботу 18 снежня 2021 г, у рамках сумесных Перадкалядных рэкалекцый.=Гэта дала нагоду да малітвы за хрысціян у Святой Зямлі, асабліва за грэка-каталіцкую (мельхіцкую) парафію ў Віфлееме, з якой […]
Увесь свет чакае адказу Дзевы Марыі на словы анёла
Увесь свет чакае адказу Дзевы МарыіТы пачула, Дзева, што зачнеш і народзіш Сына. Ты пачула, што гэта здзейсніцца не праз чалавека, але праз Духа Святога. Анёл чакае адказу, бо настаў час яму вярнуцца да Бога, Які паслаў яго. О Дзева, слова літасці чакаем і мы, няшчасныя і прыгнечаныя прысудам. Вось Табе прапаноўваецца цана адкуплення нашага. […]
Слава чалавека — Бог, а Божая мудрасць і моц скіраваныя да чалавека
Слава чалавека – Бог, але дзеянне Бога, уся Яго мудрасць і моц скіраваны да чалавекаЯк лекар правяраецца на тых, хто хварэе, так Бог праяўляецца ў людзях. Таму і кажа Павел: «Бог замкнуў усіх у непаслухмянасць, каб усіх памілаваць» (пар. Рым 11, 32). Павел меў на ўвазе чалавека, які праз непаслухмянасць Богу страціў несмяротнасць. Потым ён […]
Расклад набажэнстваў на свята Раства Хрыстова ў грэка-каталіцкай парафіі ў Гародні
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ, ВУЛ. ГАРАДНІЧАНСКАЯ 32А РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎна свята Раства Хрыстова пянядзелак-чацвер 18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 24 снежня, пятніцаСвяты вечар перад Раством Хрыстовым18.00 – Вячэрня з літургіяй св. Базыля Вялікага 25 снежня, суботаНараджэнне Госпада нашага Ісуса Хрыста10.00 – літургія св. Яна Залатавуснага 26 снежня, нядзеляСабор Найсвяцейшай БагародзіцыПамяць святых і праведных […]
Айцец Андрэй Крот вядзе цыкл заняткаў «Уводзіны ў Біблію»
https://facimskaja.by/galounaya/pra-bibliyu-gruntouna-prosta-i-z-gumaram.html Пра Біблію – грунтоўна, проста і з гумарам | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ “Уводзіны ў Біблію” – так называецца новы цыкл заняткаў, які распачаўся на платформе Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку. Вядзе заняткі грэка-каталіцкі святар айцец Андрэй Крот. “Біблія – гэта не проста помнік старажытнай культуры і літаратуры. Яна ўплывае…
17 снежня ў Мінску пройдзе Дзень малітвы за Папу Францішка
17 снежня – Дзень малітвы за Папу ФРАНЦІШКА 17 снежня 2021 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Папы Францішка. Узгадайма Яго і ягонае служэнне ў нашых малітвах. СЁННЯ ў МІНСКУ – у 18:00 гадз., у Парафіі Святога Духа (Чырвоны касцёл – ніжні храм), перад Іконай св. Яна Паўля ІІ – Акафіст за Папу Францішка ды ягонае служэнне […]
17 снежня 2021 года спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Папы Францішка
“НА МНОГІЯ і ШЧАСНЫЯ ЛЕТЫ”! ===17 снежня 2021 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Папы Францішка. Узгадайма Яго і ягонае служэнне ў нашых малітвах. === Яго Святасць ФРАНЦІШАК, Папа Рымскі; да абрання на Пасад св. Пятра — Хорхе Марыа Бергольё — 266-ы папа рымскі. =Абраны 13 сакавіка 2013 года. Першы ў гісторыі папа з […]