МІНСК – Чырвоны касцёл у Мінску застаецца закрытым па рашэнні мясцовых уладаў
Аб гэтым абвясцілі 26 верасня 2022 года, пасля таго, як у касцёле святога Сымона і святой Алены здарыўся пажар. Паводле афіцыйнага паведамлення, у касцёле загарэлася электраправодка. Вернікі звярнулі ўвагу на тое, што ў святыні былі разбіты дзве шыбы, і гэта магло здарыцца яшчэ да пажару. Кампетэнтныя органы пакуль не паведамляюць пра падрабязнасці інцыдэнту – гаворыцца толькі аб тым, што адбываюцца следчыя дзеянні. Вернікі моляцца аб найхутчэйшым вяртанні касцёла для патрэбаў парафіі. === Павел Міцкевіч – спецыяльна для Vatican News