МІНСКАЯ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ СВЯТОГА ДУХА СВЯТКУЕ 425-ГОДДЗЕ. =У Нядзелю Пяцідзесятніцы – 28 траўня 2023 г. парафія Святога Духа адсвяткавала 425 год ад пабудовы парафіяльнага храму ў Мінску (1598 годзе – ужо пасля Берасцейскай царкоўнай уніі). =Боскую Літургію ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (на зав. Снежным д. 7) узначаліў і сказаў казанне канцлер грэка-каталіцкай курыі […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Хрыстос-Першасвятар: ролі і значэнне ў нядзелю перад Пяцідзесятніцай у беларускай праваслаўнай традыцыі
Хрыстос-Першасвятар. У нядзелю перад Пяцідзесятніцай заўсёды чтаецца адзін з самых узнёслых тэкстаў Новага Запавету і ў традыцыі ён называецца Першасвятарскай малітвай Хрыста. Што значыць Хрыстос – Першасвятар? Першасвятар – паняцце са Старога Запавету. Якая была фукцыя Першасвятара ў Старым Запавеце? Гэтых функцый фактычна тры: 1. Быць пасярэднікам паміж народам і Богам Яхве 2. Быць Хадайнікам […]
Літургія ў Вільні пачынаецца з Праскамідыі — прыношання хлеба і віна з памінаннем родных
Шаноўныя, наша Літургія заўсёды пачынаецца з ПРАСКАМІДЫІ, што азначае ПРЫНАШЭННЕ. У старажытнасці людзі прыносілі хлеб і віно для служэння Еўхарыстыі, а дыяканы усё гэта прыгатаўлялі да службы. Калі людзі прыносілі свае дары, то перадаючы іх, прасілі памаліцца за сваіх родных, называлі імёны. Так з’явілася традыцыя памінання на праскамідыі. На нашых Літургіях, кожны можа падыйсці да […]
Заўсёды радуйцеся ў Госпадзе, а не гэтаму свету
Заўсёды радуйцеся ў Госпадзе Апостал наказвае нам радавацца ў Госпадзе, а не гэтаму свету. «Калі нехта хоча быць сябрам свету, – як кажа Святое Пісанне, – ён становіцца ворагам Бога» (Як 4, 4). Як ніхто не можа служыць двум гаспадрам, так ніхто не можа радавацца свету і Госпаду. Таму няхай перамагае радасць у Госпадзе, пакуль […]
Літургія ў капліцы Украінскага дому 28 мая ў 10:00 з абмеркаваннем арэнды памяшкання
УВАГА Літургія нашага прыходу адбудзецца у НЯДЗЕЛЮ 28.05 у капліцы Украінскага дому. Па адрасу: Juozapavičiaus g. 10A, (уваход са двара). Пачатак Літургіі – 10.00.Пасля Літургіі чаепіцце і абмеркаванне магчымасцей арэнды памяшкання пад нашу царкву і прыходскі дом. Нагадваю, што ёсць варыянт каля Вострай Брамы.Хто жадае малітоўна памянуць сваіх родных, запісвайце імёны ў каментарах.
У суботу 27.05 у лютэранскай царкве не будзе літургіі з-за накладки ў раскладзе
УВАГА У СУБОТУ 27.05 ЛІТУРГІІ У ЛЮТЭРАНСКАЙ ЦАРКВЕ НЕ БУДЗЕ.Нажаль, у нашых братоў лютэран выйшла накладка па раскладу і мы не зможам там сабрацца.
25 траўня адзначаецца свята трэцяга адшукання галавы сьв. Яна Хрысьціцеля
25 траўня – свята 3-га адшукання пачэснай галавы сьв. Яна ХрысьціцеляАпошні з прарокаў Ян Хрысьціцель, якога таксама называюць Прадвесьнікам, сваім аскетычным ладам жыцьця даў узорны прыклад богапасьвячанага жыцьця. Ён заклікаў людзей да пакаяньня, кажучы: «Ідзе за мною Мацнейшы за мяне, у Якога я ня варты, нахіліўшыся, разьвязаць рэмень абутку Ягонага; я хрысьціў вас вадою, а […]
Свята Узнясення: сведчанне пра годнасць чалавечай прыроды
Наша чалавечая прырода у Хрысце Іісусе ўзносіцца на прастол Божай Славы!Найвышэйшае падцверджанне павагі да годнасці чалавечай прыроды кожнага чалавека.
Іісус з’явіўся вучням, паказаў раны і ўзнёсся на неба пасля благаслаўлення
Калі ж яны гаварылі пра гэта, Сам Іісус стаў пасярод іх і сказаў: мір вам.Яны ж, сумеўшыся і спалохаўшыся, думалі, што бачаць духа;а Ён сказаў ім: чаго вы збянтэжаныя і чаму сумненні ўваходзяць у сэрцы вашы?паглядзíце на рукі Мае і на ногі Мае: гэта Я Сам; дакранíцеся да Мяне і паглядзíце: дух не мае плоці […]
Свята Гасподняга Увазнясення і Святая Літургія ў Лютэранскай царкве ў Вільні 25 мая
Дарагія браты і сёстры!Заўтра мы святкуем свята Гасподняга Увазнясення. Заўтра ж а 8-й гадзіне у Лютэранскай царкве па адрасу Vokiečių g. 20 будзе служыцца Святая Літургія на славянскай мове.Запрашаем!