4 жніўня 1960 г. – на Міжнародным эўхарыстычным кангрэсе ў Мюнхэне – біскупскую хіратанію атрымаў бе…

4 жніўня 1960 г. – на Міжнародным эўхарыстычным кангрэсе ў Мюнхэне – біскупскую хіратанію атрымаў беларускі грэка-каталіцкі біскуп Чэслаў Сіповіч. (2 ліпеня 1960 г. Папа Ян ХХІІІ намінаваў яго тытулярным біскупам Марыямітанскім). Хіратанію савершылі ўкраінскі грэка-каталіцкі біскуп Іван Бучко ў саслужэньні з украінскім біскупам Платонам Карніляком і расейскім біскупам візантыйскага абраду Андрэем Катковым М.І.С.
Уладыка Чэслаў Сіповіч М.І.С быў адзіным беларускім удзельнікам 2-га Ватыканскага сабору (1962—1965). У перыяд 1963 – 1969 ён быў Генеральным суперыёрам Ордэна Марыянаў.