Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Свята Стрэчання або Грамніцы завяршае цыкл богаяўленскіх святаў з асвячэннем свечак

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Свята Стрэчання (або Грамніцы) завяршае цыкл богаяўленскіх святаў. Гэтае свята ўнікальнае па сваёй літургічнай традыцыі, бо яно адначасова прысвечана праслаўленню і Збаўцы, і Яго Усячыстай Маці. Сярод літургічных асаблівасцей — Чын асвячэння свечак. Адмысловае асвячэнне свечак — адносна новая традыцыя, якая распаўсюдзілася на нашых землях з XVII ст. Традыцыя асвячэння свечак паходзіць ад старажытнага звычаю […]

Свята Сустрэчы Госпада Ісуса Хрыста ўсе цэрквы святкуюць 2 лютага, акрамя армянскай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Свята Сустрэчы Госпада Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста ўсе цэрквы, акрамя армянскай, святкуюць 2 лютагаУ цэнтры святкавання Стрэчання знаходзіцца падзея, апісаная ў Евангеллі паводле Лукі, калі Ісус на саракавы дзень пасля нараджэння быў прынесены ў Ерусалімскі храм, дзе яго сустрэў праведны Сімяон. У гэтым урыўку евангеліст Лука падкрэслівае захаванне ў сям’і Ісуса Закона Майсея. […]

Запрашаем на службу ў Нядзелю з Экзархам і айцом Юсцінам у Рэфармацкай царкве і на Бокшту

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Браты і сёстры, мы клічам Вас на службу ў бліжэйшую Нядзелю , бо Экзарх, які так крута выглядае, прыйдзе да нас у грамаду, каб пазнаёміцца з усімі намі. Айцец Юсцін служыць дзіцячую Літургію а 9-й у Рэфармацкай царкве, а потым мы прыедзем на Літургію на Бокшту і а. Юсцін разам з намі памоліцца і пабудзе […]

У нядзелю 4 лютага пачынаем служыць дзіцячыя літургіі з айцом Юсцінам у Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

У бліжэйшую Нядзелю 4.02 распачынаем новую справу – ПАЧЫНАЕМ СЛУЖЫЦЬ ДЗІЦЯЧЫЯ ЛІТУРГІІ. У нас будзе ГАНАРОВЫ ГОСЦЬ – айцец Юсцін – Экзарх Канстантынопальскага Патрыярха ў Літве. Па зместу таксама – гэта будзе не зусім звычайная царкоўная служба.Па-першае, мы будзем спрабаваць зрабіць яе, як цяпер кажуць ІНТЭРАКТЫЎНАЙ, то бок, будзем актыўна задзейнічаць дзетак у літургічных дзеях.Па-другое, […]

Крыж для юдэяў – згаршэнне, для язычнікаў – глупства, а для нас – збаўленне і моц Божая

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Крыж для юдэяў – згаршэнне, для язычнікаў – глупства, а для нас – збаўленне. Для тых, хто ідзе на загубу, ён – глупства, для нас жа, якія атрымліваюць збаўленне, – моц Божая. Той, хто памёр за нас, быў не толькі чалавекам, але і Сынам Бога – Богам, Які стаўся чалавекам. Ягня, забітае паводле загаду Майсея, […]

Сретение Господне: история праздника и гимнография в христианской Церкви

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Рыхтуючыся да свята можна пазнаёміцца з яго гісторыяй і гімнаграфіяй: https://youtu.be/mbJHG0y3rD0?si=Y146Yc1RQGz_SwFM Сретение Господне: история и гимнография. Как в христианской Церкви возник праздник Сретения и как он развивался на Востоке и Западе. Почему на Сретение освящаются свечи. Сретение Господне или Сретение Богородицы? О чем говорит гимнография праздника?

Свята Стрэчання: Сустрэча немаўляткі Хрыста са старцам Сімеонам у Літургіі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сустрэча немаўляткі Хрыста са старцам Сімеонам – кранальны евангельскі сюжэт, які мы штогод перажываем Літургічна на свята Стрэчання. Свята СУСТРЭЧЫ З ХРЫСТОМ! Калі ласка, ўсіх запрашаем на Літургію! Сустрэнемся адзін з адным і Хрыстос пасярод нас!

Св. Ян Боска пра цярпенне, любоў і міласэрнасць у выхаванні і служэнні Ісуса Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Колькі ж разоў, сыны мае, я павінен быў на працягу свайго доўгага жыцця вучыцца той вялікай праўдзе, што лягчэй гневацца, чым цярпліва зносіць, пагражаць, чым пераконваць, а нават лягчэй з прычыны нашай нецярплівасці і пыхі пакараць упартага, чым настаўляць яго з дабрынёй і па-сяброўску. Я раю вам любоў св. Паўла, якую ён сведчыў да неафітаў. […]