Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Запрашаем жадаючых спяваць у царкоўным хоры і дзяцей на Вялікдзень у Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Добры дзень, шаноўнае спадарства! Мікалай і я, Вольга, шчыра запрашаем жадаючых спяваць у царкоўным хоры на спеўкі. Кожную пятніцу18 – 19Bokšto g.4 Працягваем рыхтавацца да набажэнстваў нядзелі і рыхтуемся да службы на Вялікдзень. Ёсць ідэя падключыць з простымі песнямі да спеваў дзетак на Вялікдзень. Будзе набажэнства ўначы, традыцыйнае, вялікае00.00 – 2.20 А раніцай 10 – […]

Папа Францішак прызначыў Уладзіміра Гуляя біскупам каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/17166-pavedamlenne-apostalskaj-nuntsyyatury-respublitsy-belarus-ab-pryznachenni-biskupa-kaad-yutara-grodzenskaj-dyyatsezii Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні біскупа каад’ютара Гродзенскай дыяцэзіі Сёння, 5 красавіка 2024 года, Яго Святасць Папа Францішак прызначыў ксяндза каноніка Уладзіміра Гуляя, да гэтага часу пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў горадзе Ліда Гродзенскай дыяцэзіі і Біскупскага вікарыя душпастырства для Лідскага рэгіёна, біскупам…

Святы Айцец Францішак прызначыў Уладзіміра Гуляя біскупам-каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У ГРОДНА прызначаны БІСКУП-КААД’ЮТАР. =Сёння, 5 красавіка 2024 г., Святы Айцец Францішак прызначыў Біскупам-каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі кс. д-ра Уладзіміра Гуляя, пробашча парафіі ў Лідз, які быў біскупскім вікарым па справах душпастырства для Лідскага рэгіёна.=Біскуп-элект Уладзімір Гуляй нарадзіўся 14 чэрвеня 1975 г. у Ваўкавыску (Беларусь). = Віншуем Гродзенскую дыяцэзію ды прызначанага Біскупа Уладзіміра – “на многія […]

7 красавіка ў Літве пройдзе памінальная малітва і паэтычная імпрэза ў гонар Ларысы Геніюш

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

У нядзелю 7 красавіка аб 11-й гадзіне запрашаем у беларускі прыход Канстантынопальскага Патрыярхату ў Літве (Bokšto g. 4) на памінальную малітву і паэтычную імпрэзу да гадавіны спачыну Ларысы Геніюш, легендарнай беларускай паэткі, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. 41 год таму ў гэты дзень спынілася яе сэрца, расьпятае на […]

5 красавіка 1942 г. Беларускі экзарх Антон Неманцэвіч звярнуўся з пасланнем да народа

Грэка-католікі Беларусі #Царква

5 красавіка 1942 г., на Вялікдзень, Беларускі экзарх Грэка-Каталіцкай Царквы Антон Неманцэвіч як экзарх звярнуўся з пастырскім пасланнем да беларускага народа. Факт існавання Экзархата стаў вядомым грамадскасці. 17 верасня 1939 г. Кіева-Галіцкі мітрапаліт Грэка-Каталіцкай Царквы Андрэй Шаптыцкі на падставе паўнамоцтваў, нададзеных яму Папам Піем Х у 1908 годзе, заснаваў Беларускі экзархат ГКЦ і прызначыў часовым […]

4 красавіка 1925 г. біскупы атрымалі паўнамоцтвы засноўваць новаўнійныя парафіі ў Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

4 красавіка 1925 г. праз папскага нунцыя ў Варшаве паўнамоцтвы засноўваць «новаўнійныя» парафіі атрымалі біскупы Луцкай, Люблінскай, Віленскай і Пінскай каталіцкіх дыяцэзій. З гэтага часу на дадзеных тэрыторыях пачалі ўзнікаць каталіцкія парафіі ўсходняга абраду. Афіцыйная назва гэтага інстытуту была «Рымска-Каталіцкая Царква ўсходняга абраду». Сярод назваў былі пашыраныя: «неаунія», «каталіцтва ўсходняга абраду», «усходні абрад», «бірытуалістычная (двухабрадная) […]

4 красавіка 1889 года нарадзіўся а. Віталь Хамёнак, беларускі каталіцкі святар і педагог

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 4 красавіка 1889 г. у в. Баяршчына Лепельскага павета Віцебскай губ. нарадзіўся а. Віталь Хамёнак (1889-1971), каталіцкі святар усходняга абраду, манах-марыянін, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ ст., душпастыр і педагог. Паходзіў з беларускай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Варшаўскай і Пецярбургскай духоўных каталіцкіх семінарыях. У сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны, а пазней ваеннай завірухай 1917-1920 […]

Запрашаем на традыцыйныя чацвярговыя Біблійныя чытанні Раздел 4 з паслання да Рымлян

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Запрашаем на традыцыйныя чацвярговыя Біблійныя чытанні! Сёння пачынаем чытаць Раздел 4 з паслання апостала Паўла да Рымлян. Сустракаемся у нашым прыходскім доме на Бокшту, 4 а 18-й гадзіне!

Малітва да Госпада пра суцяшэньне і дапамогу ў цяжкасцях

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Прапаную сёння звярнуцца да Госпада словамі гэтай малітвы: Хуткае і пэўнае дай суцяшэньне нам – дзецям Тваім, Ісусе, калі душы нашы сумуюць; не адлучайся ад душаў нашых у тузе: не аддаляйся ад думак нашых у жыццёвых цяжкасцях, але заўжды сьпяшайся нам на дапамогу. Будзь з намі, блізка будзь да нас, Усюдыпрысутны; як Ты заўсёды быў […]

Папа Францішак падчас велікоднага благаслаўлення Urbi et Orbi заклікаў абараняць і любіць жыццё

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/vatican/17160-papa-frantsishak-padchas-velikodnaga-blagasla-lennnya-urbi-et-orbi-vitats-abaranyats-i-lyubits-kozhnae-chalavechae-zhytstsjo Папа Францішак падчас велікоднага благаслаўленння Urbi et orbi: вітаць, абараняць і любіць кожнае чалавечае жыццё Пасля святочнай велікоднай Імшы, якая прайшла 31 сакавіка на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак звярнуўся да ўсяго свету з пасланнем Urbi et Orbi і ўдзяліў сваё апостальскае благаслаўленне.