Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Рамонт беларускай праваслаўнай царквы ў Вільні працягваецца, патрэбна падтрымка

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Беларускі праваслаўны прыход у Вільні знаходзіцца ў сэрцы Старога горада. Побач з месцам, дзе збіраліся паўстанцы напярэдадні 1863 года. (Так-так, мы суседзі са знакамітай «Карчмой 1863»). Адна з умоваў арэнды — рамонт памяшканняў. Зараз будаўнікі працуюць у галоўнай залі, дзе звычайна праходзяць службы. Калі вы рабілі рамонт дома, то памятаеце, як разлічваеш, бывае, на адзін […]

Радаўніца: роздумы пра памяць і традыцыі ў вершы Рыгора Барадуліна

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Радаўніца… Радавацца ці не таму, Што радоўку тлумлівую адбываеш, Што паклоны апошнія адбіваеш Гасцяванню зямному свайму. Радаўніца… Рада ніца чало Нахінуцца ля ціхага ўзгорка, Дзе палын прачынаецца горка, Дзе самоту ўбакі павяло. Радаўніца… Радавод нагадаць Пра сябе не забудзе маўкліва. Жорны хмараў Срабрыстага мліва Просіць змрок на душу нагайдаць, Радаўніца… Радавод даўніну Цёмнымі апаўе каранямі. […]

Радаўніца — дзень усецаркоўнага памінання памерлых на 9-ы дзень пасля Вялікадня

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Радаўніца – дзень асаблівага ўсецаркоўнага памінання памерлых. Паходзіць ад слова Радасць – паколькі заўсёды прыпадае на святкаванне Вялікадня (якое працягваецца 40 дзён). Адзначаецца на 9-ы дзень пасля Вялікадня, у аўторак пасля Нядзелі Тамаша, каб раздзяліць радасць Вялікадня з роднымі і блізкімі, якія памерлі ў надзеі на ўваскрасенне і вечнае жыццё. Яна адлюстроўвае веру ў тое, […]

Дзеці і бацькі маліліся ў Мінску за Божую Міласэрнасць 6 красавіка 2024 года

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ДЗЕЦІ НЯСУЦЬ МІЛАСЭРНАСЦЬ. =6 красавіка 2024 г. у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў Мінску – пры дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна адбылася малітва праслаўлення, у якой узяла ўдзел вялікая колькасць дзяцей і іх бацькоў. =Дзіцячыя музычныя гурты, ансамблі ды хоры прыехалі ў Хрысціянскі сацыяльны центр, каб разам спяваць і маліцца, просячы аб Божай Міласэрнасці для ўсяго свету. […]

Новы дакумент Дыкастэрыі веравучэння Ватыкана асуджае вайну, насілле і аборты

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/vatican/17173-novy-dakument-dykasteryi-veravuchennya-ab-chalavechaj-godnastsi-asudzhae-vajnu-nasille-aborty-i-adkidae-gendarnuyu-teoryyu Новы дакумент Дыкастэрыі веравучэння аб чалавечай годнасці асуджае вайну, насілле, аборты і адкідае гендарную тэорыю 8 красавіка ў Ватыкане быў абнародаваны дакумент Дыкастэрыі веравучэння Dignitas infinita, які ўтрымлівае папскае вучэнне апошняга дзесяцігоддзя.

Папа Францішак прызначыў Петка Валава біскупам епархіі «Св. Яна XXIII» ў Балгарыі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Прызначаны новы біскуп для католікаў візантыйскага абраду ў Балгарыі. =У панядзелак, 8 красавіка 2024 г., Папа Францішак прызначыў айца Петка Валава біскупам епархіі «Св. Яна XXIII» для католікаў візантыйскага абраду ў Балгарыі. =Уладыка-элект Петка Валаў нарадзіўся 8 студзеня 1966 года ў Сафіі. Духоўную фармацыю праходзіў у Грэцкай калегіі ў Рыме, курсы тэалогіі слухаў у Папскім […]

Нататкі да гамілій. Пасхальнае кола а. Андрэя Буйніча да Нядзелі св. Тамаша

Грэка-католікі Беларусі #Царква

З нагоды Нядзелі св. Тамаша прадстаўляем вам “Нататкі да гамілій. Пасхальнае кола” а.Андрэя Буйніча, апублікаваныя на сайце Беларускай Лічбавай Бібліятэкі. Аўтар дзеліцца сваёй пасхальная біблійнай рэфлексіяй, якую прысвячае беларускім семінарыстам. Кніжка даступнае ўсім жадаючым па спасылцы: https://library.by/portalus/modules/religion/readme.php?subaction=showfull&id=1700302336&archive=&start_from=&ucat=& Научная статья на тему Нататкі да гамілій. Пасхальнае кола. (скачать бесплатно) Церковные проповеди на белорусском языке.

Госпад Ісус абвясціў хлеб і вино Целам і Кроўю Сваёй у эўхарыстыі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

«Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выдадзены, узяў хлеб, падзякаваў, паламаў і даў вучням сваім, кажучы: “Бярыце, ешце; гэта ёсць Цела Маё. Гэта чыніце на Маю памяць”. Узяўшы чашу і падзякаваўшы, сказаў: “Бярыце, піце; гэта ёсць Кроў Мая”» (пар. 1 Кар 11, 23). Калі Сам Хрыстос абвясціў і сказаў пра хлеб: «Гэта ёсць Цела […]

Царква Раецкіх на ўзгорку: неагатычны храм і фамільная пахавальня з 1817 года

Грэка-католікі Беларусі #Царква

#райца #sacral_orthodox Неад’емнай часткай сядзібнага комплексу Раецкіх можна лічыць царкву на ўзгорку. Бо чаму? Бо будавалася яна не проста як парафіяльны касцёл, а як фамільная пахавальня.Неагатычны храм, вельмі нагадваючы замачак, пабудавалі ў 1817 годзе пры Францішку Раецкім. Згадкі пра драўляную ўніяцкую царкву на гэтым месцы сустракаюцца яшчэ ў сярэдзіне-другой палове XVII стагоддзя.Пасля паўстання 1863-64 гг. […]

У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам ХХ стагоддзя

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/17163-z-bogam-dlya-belarusi-u-minsku-prakhodzits-vystava-prysvechanaya-vydatnym-katalitskim-svyataram-pershaj-palovy-khkh-stagoddzya «З Богам для Беларусі». У Мінску праходзіць выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам першай паловы ХХ стагоддзя 3 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам ХХ стагоддзя. Яе мэта — узгадаць тых асоб, хто ў свой час усе свае сілы і намаганні прыклалі дзеля таго, каб Божая слова гучала […]