Ніхто не можа быць здатным да будучага жыцця, калі не падрыхтуецца да яго цяпер. Таму цяпер мы не толькі праслаўляем Бога, але і просім Яго. Хвалу мы ўзносім з радасцю, а малітву – з уздыханнямі. Нам паабяцана тое, чаго мы яшчэ не маем; але праўдзівы Той, Хто паабяцаў, таму мы радуемся ў надзеі. Так, мы […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
4 траўня 2024 — супольны дзень ушанавання Плашчаніцы Хрыста ў храмах
+4 траўня 2024 – супольны дзень УШАНАВАННЯ ПЛАШЧАНІЦЫ ХРЫСТА+ =Паводле каляндрара юліянскага (і новаюліянскага) субота 4 траўня 2024 – гэта Вялікая Субота (перад Уваскрасеннем Гасподнім). Вернікі ў храмах ушаноўваюць святую Плашчаніцу. У каляндары рыма-каталіцкай Царквы 4 траўня – дзень успаміну Турынскай Плашчаніцы. =Провід Божы дае вернікам нагоду супольна разважаць пра збаўчыя падзеі укрыжавання і пахавання […]
Вялікая Пятніца: дзень пакутаў і смерці Іісуса Хрыста ў Беларускай праваслаўнай супольнасці Вільні
Сёння дзень пакутаў і смерці нашага Госпада Вялікая Пятніца — апошні дзень жыцця Іісуса Хрыста. Гэты дзень пачаўся для Яго з начнога допыту ў першасвятара Каіфы, дзе з Хрыста здзекваліся і збівалі. Ранкам Іісуса дапрошваў ужо прэфект Іудзеі Понцій Пілат, якога прызначыў Рым. Не жадаючы разбірацца з абсурднымі прэтэнзіямі, што прад’яўлялі Хрысту першасвятары, і пачуўшы, […]
3 траўня 1928 г. а. Фабіян Абрантовіч прызначаны экзархам Апостальскага экзархата ў Харбіне
3 траўня 1928 г. Апостальская Сталіца прызначыла а. Фабіяна Абрантовіча экзархам Апостальскага экзархата для каталікоў усходняга абраду ў Харбіне. Для працы ў Харбіне а. Абрантовіч і яго супрацоўнікі прынялі візантыйскі абрад. Кіраваў будаўніцтвам храма ў Харбіне, арганізацыяй і дзейнасцю ліцэя святога Мікалая для юнакоў, канвента ўршулянак для дзяўчат і прытулку сясцёр францішканак для дзяўчынак. Заснаваў […]
Папа Францішак заклікае быць будаўнікамі адзінства і супольна сведчыць пра Хрыста
«Госпад кліча кожнага з нас быць будаўнікамі адзінства, і нават калі мы яшчэ не адно, наша недасканалая еднасьць не павінна замінаць нам ісьці разам», – сказаў Сьвяты Айцец Францішак 2 траўня 2024 г. Папа Рымскі падкрэсьліў, што адметнасьці не павінны быць перашкодай для таго, каб хрысьціяне бачылі адно ў адным братоў і сясьцёр у Хрысьце, […]
Божае Слова ахвяравала цела за ўсіх і перамагло смерць, даючы жыццё вечнае
Паколькі ўсе падлягалі знішчэнню, Слова аддало цела на смерць дзеля ўсіх і ахвяравала яго Айцу з найвышэйшай ласкавасцю. У выніку гэтага ўсе, хто ў Ім памірае, не падлягаюць закону смерці, прынятаму супраць людзей. Гэты закон вычарпаў сваю сілу ў целе Госпада і больш не можа выкарыстоўвацца супраць людзей, падобных да Яго. Слова зноў зрабіла несмяротнымі […]
У Вялікі Чацвер у Вільні пройдзе Літургія Тайнай Хрыстовай Вячэры з анлайн-трансляцыяй
Станем удзельнікамі Тайнай Хрыстовай Вячэры У Вялікі Чацвер падчас Літургіі мы асабіста перажываем евангельскія падзеі Тайнай Вячэры, калі ўпершыню ў гісторыі нашы зямные хлеб і віно сталі целма і крывёю Хрыста. Падчас Літургіі і пасля мы чытаем 12 евангелляў Хрыстовых Пакут. Менавіта ў ноч с чацвярга на пятніцу адбываўся арышт, допыты і збіццё Госпада Іісуса. […]
Велікодная служба і асвячэнне кулічаў у Вільні 4-5 мая
Яшчэ раз пра дзе і калі Велікодная служба Мы будзем асвячаць кулічы цэлы дзень у суботу з 11 раніцы да 6 вечара. Прыходзьце. Bokšto g.4. А ў ноч з суботы на нядзелю святочная служба. Пачнецца яна ў 23:30. Адрас – Vokiečių g.20 (гэта лютэранская царква. Мы ў ёй служылі ў мінулым годзе). І яшчэ адна […]
Велікодная служба і асвячэнне ежы ў Вільні 4-5 мая з магчымасцю анлайн удзелу
Дзе ж і калі будзе Велікодная служба? А булкі ды яйкі асвячаць будуць? Ведаем, што вы задаецеся гэтымі пытаннямі, таму расказваем, што нас чакае на Вялікдзень і непасрэдна перад ім. У суботу, 4 мая, пасля Літургіі на Bokšto g. 4 айцы Георгій і Аляксандр будуць асвячаць ежу. Асвяціць яе можна будзе з 11.00 да 18.00 […]
Важныя службы Пакутнай Сядміцы ў Вільні з 2 па 4 мая з анлайн-трансляцыяй
Наперадзе яшчэ некалькі важных службаў Пакутнай СядміцыВялікі Чацвер, 2 мая. А 18-й адбудзецца Літургія Тайнай Вячэры Хрыста, а пасля, у 19.15 — чытанне 12-ці Евангелляў Хрыстовых пакутаў. Вялікая Пятніца, 3 мая. Дзень Крыжовых пакут. А 18-й пройдзе Чын пахавання плашчаніцы. Вялікая Субота, 4 мая. А 10-й будзе літургія. Адрас усіх набажэнстваў той жа — Вільнюс, […]