Сёння а 18й гадзіне размоўны клуб літоўскай мовы! Запрашаем
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
11-12 кастрычніка ў Барунскай санктуарыі адбудзецца каранацыя абраза Маці Божай Барунскай
11-12 кастрычніка на Ашмяншчыне адбудзецца гістарычная падзея (ПРАГРАМА) У Барунскай санктуарыі адбудзецца каранацыя абраза Маці Божай Барунскай Знакавай падзеяй і кульмінацыяй навэнны стане доўгачаканая ўрачыстасць каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных, якая адбудзецца ў санктуарыі 12 кастрычніка. Праграма:11 кастрычніка (пятніца) 20.00 Адарацыя перад абразом21.00 Марыйны заклік і працэсія са свечкамі22.00 Святая імша канцэлебраваная […]
Здымак царквы Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Маладзечна з 90-х гадоў
#sacral_data #sacral_unity Выкапаў з уласных архіваў здымак царквы, пабудаванай у #Маладзечна ў 90-х гадах. Навошта гэта патрэбна, можаце спытаць вы? А вось, сёння чарговая гадавіна абвяшчэння Берасцейскай уніі (1596 г.), а гэтая сучасная царква як раз адносіцца да прыхода Беларускай грэка-каталіцкай царквы. А ў сучаснай Беларусі уніяцтва – з’ява слаба распаўсюджаная (да 10 тыс. вернікаў), […]
Сёння а 18-й гадзіне Вячэрня ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Сёння а 18й гадзіне Вячэрня. Пасля службы можна пагаварыць са святаром, ці паспавядацца.
Біблійныя чытанні: абмеркаванне Евангелля паводле Лукі і гісторыя імя Яна Прадвесніка
А у нас сёння Біблійныя чытанні! Працягваем абмеркаванне Евангелля паводле Лукі. Гісторыя надання імені Яну Прадвесніку. Пачатак а 18.00 у нашым парафіяльным доме – Boksto g.4
Шэсьць кардыналаў прачыталі малітвы прабачэньня ад імя Царквы па ініцыятыве Папы Францішка
Шэсьць кардыналаў прачыталі малітвы з просьбамі аб прабачэньні ад імя Царквы, якія ўклаў Папа Францішак за розныя правіны, учыненыя членамі Царквы. Пакаянным набажэнствам у базыліцы сьвятога Пятра 1 кастрычніка 2024 г. завяршылася духоўная падрыхтоўка да другой сесіі асамблеі Сіноду біскупаў пра сінадальнасьць. Францішак заклікаў Царкву стаць сапраўды сінадальнай, што магчыма толькі праз лячэньне хворых адносінаў. […]
Св. Бернард пра анёлаў-ахоўнікаў і іх апеку над людзьмі
«Анёлам сваім загадае наконт цябе, каб яны ахоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх» (Пс 91, 11). Якую ж вялікую пашану павінны абудзіць гэтыя словы, якую ж вернасць, якую ж надзею? Пашану з прычыны прысутнасці, вернасць з прычыны ласкавасці, надзею з прычыны апекі. Бо яны пры табе, не толькі з табою, але і для цябе. Існуюць, […]
Маці Божая ў Барунах: Малітва і надзея для вернікаў
Маці Божая ў Барунах О, Марыя, Маці Збаўцы, Да цябе узносім сэрцы. Нам прыйдзі на паратунак, Маці Божая ў Барунах. 1. У Барунах, месцы слаўным, Ты чакаеш нас усіх.Позіркам глядзіш спагадным На дзяцей сваіх.Маці, да Тваёй іконы Нас вядуць жыцця шляхі.І цялесна, і духоўна Нас аздараві. 2. У віры жыцця патонеш, Ці апынішся ў бядзе,У […]
У Мінску распачалася дэкада духоўнай падрыхтоўкі да Каранацыі Іконы ў Барунах
У аўторак, 1 кастрычніка 2024, у свята ПОКРЫВА БАГАРОДЗІЦЫ – у каляндары БГКЦ дзень ушанавання Барунскай Іконы Багародзіцы – у Мінску, у цэнтры Прав. Язэпа: распачалася дэкада духоўнай падрыхтоўкі да Каранацыі Іконы ў Барунах 12 кастрычніка 2024. Вернікі спявалі Акафіст ды ўдзельнічалі ў Боскай Літургіі. Супольная малітва завершылася спевам песні, якую адмыслова склаў Сяргей Раюнец […]
Большасць Праваслаўных і Грэка-Каталіцкіх Цэркваў святкуюць Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы 1 кастрычніка
Большасць Праваслаўных і Грэка-Каталіцкіх Цэркваў свету 1 кастрычніка адзначаюць свята Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы. Некаторыя Цэрквы, у прыватнасці, Грэцкая, маюць сваю традыцыю святкавання Покрыва. Свята Покрыва для нас, славян, асаблівае. Мы спачатку ўдзельнічалі ў яго «стварэнні», а пазней захавалі святкаванне, калі яно было выкрэслена з богаслужбовых кніг у саміх грэкаў. Наш удзел ва ўзнікненні свята быў […]